За нелегальную перавозку пасажыраў эканамічны суд Гродзенскай вобласці аштрафаваў кіроўцу на 420 рублёў і канфіскаваў у яго сродак здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння — аўтамабіль коштам 8 тысяч рублёў.
Кіроўцу, які без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка перавозіў пасажыраў па маршруце Ваўкавыск — г.п. Рось, выявілі супрацоўнікі МНС па Ваўкавыскім раёне ў выніку аператыўнай праверкі з выкарыстаннем метаду кантрольнай закупкі. Гэта азначае, што ён узяў грошы ад пасажыраў, якімі былі правяраючыя. Прычым, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю Б. заняўся не ўпершыню. Згодна з інфармацыяй інспекцыі МНС па Гродзенскай вобласці, дагэтуль за нелегальнае возніцтва эканамічны суд ужо 5 разоў прыцягваў яго да адміністрацыйнай адказнасці, караючы буйным грашовым штрафам, а ў двух апошніх выпадках яшчэ і канфіскацыяй машыны. Такім чынам, зараз ён пазбавіўся ўжо трэцяга аўтамабіля.
Барыс ПРАКОПЧЫК
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».