Вы тут

Тайфун “Хайма” аслабеў да трапічнай дэпрэсіі


З-за тайфуну "Хайма" (дарэчы, 22-гі па ліку сёлета на тэрыторыі КНР) звыш 170 жыхароў паветаў Сюньу і Дзінань на поўдні правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) былі вымушаны ў экстраным парадку эвакуіравацца ў бяспечныя раёны.


Як паведамілі ў Штабе па барацьбе з паводкамі і засухай правінцыі Цзянсу, "Хайма" прынёс паўднёвым раёнах дадзенай правінцыі праліўныя дажджы, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. З 8 гадзін раніцы 21 кастрычніка па 8 гадзіне раніцы 22 кастрычніка сярэдняя сутачная колькасць ападкаў у Цзянсу склала 20 мм, максімальная колькасць ападкаў зарэгістравана ў вёсцы Ютоу павета Сюньу - 227,8 мм. 

Інфармацыі пра чалавечыя ахвяры ў выніку тайфуну пакуль не паступала. Да 23.00 21 кастрычніка тайфун "Хайма" ужо аслабеў да трапічнай дэпрэсіі і працягвае губляць сваю моц.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.