Вы тут

У магілёўскай гімназіі №3 адкрыўся клас па вывучэнні кітайскай мовы


Напярэдадні Новага года ў магілёўскай гімназіі №3 адкрыўся клас Канфуцыя па вывучэнні кітайскай мовы, культуры і традыцый.


Такім чынам установа далучылася да міжнароднага праекта — глабальнай сеткі інстытутаў Канфуцыя па ўсім свеце. А гэта дае магчымасць навучацца кітайскай у носьбітаў мовы — выкладчыкаў-валанцёраў і стаць удзельнікамі міжнародных адукацыйных і культурных праектаў.

— Зараз вельмі актыўна развіваецца супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю і ведаць кітайскую мову не толькі карысна, але і неабходна, — падкрэсліла завуч гімназіі Наталля Гарбаценка. — У нашай установе вось ужо другі год працуе валанцёр з Кітая. Цікавасць з боку дзяцей да кітайскай культуры вялікая. Летась мову вывучалі 140 чалавек, а сёлета — 230.

Нашы вучні ўдзельнічаюць ў прадметнай алімпіядзе па кітайскай мове. Праўда, улічваючы, што мову ў Магілёве акрамя нас ніхто не вывучае, спаборнічаем пакуль толькі між сабой.

Між тым будучае ў кітайскай мовы ў Магілёве вялікае. Плануецца, што хутка цэнтр кітайскай мовы і культуры адкрыецца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вучні загаварылі па-кітайску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.