Top.Mail.Ru

Навiны

Сіла, мудрасць і прыгажосць: у Мінску выбралі «Лэдзі Беларусь — 2026»

Сіла, мудрасць і прыгажосць: у Мінску выбралі «Лэдзі Беларусь — 2026»

Прыгажосць — гэта не толькі знешнасць. Гэта і характар, і ўнутраная сіла, і ўменне заставацца сабой на сцэне і ў жыцці. Менавіта такую прыгажосць ушаноўвалі ў Нацыянальнай школе прыгажосці, дзе прайшоў другі па ліку конкурс «Лэдзі Беларусь».
Беларусь вывучыць кітайскія падыходы да ацэнкі эфектыўнасці работы мясцовай улады — Пярцоў

Беларусь вывучыць кітайскія падыходы да ацэнкі эфектыўнасці работы мясцовай улады — Пярцоў

Беларусь мае намер вывучыць і паспрабаваць адаптаваць да сваёй сістэмы дзяржаўнага кіравання кітайскія падыходы да ацэнкі эфектыўнасці работы мясцовай выканаўчай улады. Пра гэта журналістам расказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў на палях Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржаўнае кіраванне і эканамічная палітыка ва ўмовах глабальных і рэгіянальных выклікаў» у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, перадае БелТА.

З 27 па 29 лістапада ў Мінску праходзіць III Рэспубліканская выстава-кірмаш творчых вырабаў людзей з інваліднасцю «Тварэнні сэрцаў»

З 27 па 29 лістапада ў Мінску праходзіць III Рэспубліканская выстава-кірмаш творчых вырабаў людзей з інваліднасцю «Тварэнні сэрцаў»

Ёлачныя ўпрыгажэнні, дэкаратыўныя свечкі, тэкстыль, жывапіс, а таксама вырабы з дрэва, гліны, гіпсу і сотні іншых унікальных сувеніраў і творчых работ, створаных у гуртках і майстэрнях устаноў сацыяльнага абслугоўвання, прадставілі больш за 200 майстроў з інваліднасцю з усіх куткоў Беларусі.
Беларуска-кітайскія адносіны працягваюць актыўна развівацца

Беларуска-кітайскія адносіны працягваюць актыўна развівацца

Пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кітайска-беларускія адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства працягваюць стабільна развівацца і прынеслі багаты плён. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань на семінары па абмене досведам дзяржаўнага кіравання паміж Кітаем і Беларуссю, які правяла дыпламатычная місія ў Мінску.
Качанава: Тыя, хто стаяў каля вытокаў плячо ў плячо з маладым Прэзідэнтам, стваралі трывалую прававую аснову дзяржавы

Качанава: Тыя, хто стаяў каля вытокаў плячо ў плячо з маладым Прэзідэнтам, стваралі трывалую прававую аснову дзяржавы

Усё, што рабіла старэйшае пакаленне, было правільным, і гэта бачна па тым, якой цудоўнай стала наша краіна — унікальная незалежная дзяржава, з якой лічацца ўсе ў свеце. Гэта адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на мерапрыемстве ў Мінску, прысвечаным 30-годдзю Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.
Пярцоў: Мы знаходзімся ва ўмовах інфармацыйнай вайны і не маем права прайграць

Пярцоў: Мы знаходзімся ва ўмовах інфармацыйнай вайны і не маем права прайграць

Мы павінны выкарыстоўваць усе метады, каб не дапусціць пераходу інфармацыйнай вайны ў гарачую фазу. Такім меркаваннем падзяліўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў падчас збору з афіцэрамі ідэалагічнай структуры Узброеных Сіл. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
Вальфовіч аб праверцы боегатоўнасці: ахоплены ўсе пытанні, звязаныя з фарміраваннем атрадаў народнага апалчэння

Вальфовіч аб праверцы боегатоўнасці: ахоплены ўсе пытанні, звязаныя з фарміраваннем атрадаў народнага апалчэння

Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта праходзіць у атрадах народнага апалчэння па ўсёй Беларусі. Іх дзеянні ў Камянецкім раёне ацаніў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.


Не баяцца заявіць пра сябе: чым здзіўляюць маладыя журналісты ў фінале «Прэс-кода»

Не баяцца заявіць пра сябе: чым здзіўляюць маладыя журналісты ў фінале «Прэс-кода»

Адны маладыя аўтары хочуць папулярызаваць беларускую мову і адкрываць чытачам родныя мясціны, іншыя толькі прыглядаюцца да журналістыкі і спрабуюць свае сілы перад прафесійным журы. У Мінску праходзіць фінал пятага сезона рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код», дзе ўдзельнікі не толькі абараняюць свае праекты, але і атрымліваюць магчымасць заявіць пра сябе перад прадстаўнікамі вядучых СМІ краіны, перадае БелТА.


Хто падпадае пад амністыю ў сувязі з Годам беларускай жанчыны? Чупрыс раскрыла дэталі законапраекта

Хто падпадае пад амністыю ў сувязі з Годам беларускай жанчыны? Чупрыс раскрыла дэталі законапраекта

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс раскрыла падрабязнасці законапраекта «Аб амністыі ў сувязі з Годам беларускай жанчыны», які 26 лістапада быў унесены ў парламент кіраўніком дзяржавы, перадае БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю