Навiны
Чаму Усебеларускі народны сход увойдзе ў падручнікі гісторыі і паліталогіі
Відэамост, прысвечаны 80-годдзю завяршэння Нюрнбергскага працэсу, аб'яднаў экспертаў Мінска і Масквы
МТЗ перадаў каледжам аграрнай галіны Беларусі партыю энерганасычаных трактароў
Цырымонія ўручэння ключоў ад 28 трактароў BELARUS 1523.3 прадстаўнікам каледжаў краіны, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў у сельскагаспадарчай галіне, прайшла ў ААТ «МТЗ», перадае БелТА.
Якія IT-ініцыятывы дзеля зручнасці грамадзян распрацоўваюць у Беларусі, расказалі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг
Сёння на партале «Е-Паслуга» даступна 904 электронныя сэрвісы, за дзевяць месяцаў 2026 года аказана больш за 170 мільёнаў паслуг. І іх колькасць расце разам з карыстальнікамі. Сярод навінак гэтага года — магчымасць пастаноўкі дзяцей на ўлік у дзіцячыя садкі, якой ужо скарысталіся звыш 17 тысяч маладых сем’яў, а таксама атрымання звестак пра ўласныя даходы.
У Мінску ўшаноўвалі сем’і з усіх абласцей краіны і сталіцы
Сем старонак рэспубліканскага сямейнага альбома
«Тата — наша апора і наш прыклад»
У доме Якаўлевых перад Днём бацькі асаблівая атмасфера — думаюць, што падарыць тату. Але які б падарунак ні быў прыдуманы, тут добра ведаюць: самае каштоўнае — гэта не рэч, а чалавек побач. Для Дар’і і дзяцей такі чалавек — Дзяніс, муж і бацька, разам з якім адчуваеш сябе пад надзейнай аховай. Як кажа сам галава сямейства: «Быць бацькам — гэта не проста словы, а штодзённая праца, якая не бачная звонку».
Тата можа! Мінпрацы і сацабароны нагадала, якія працоўныя гарантыі дзейнічаюць у Беларусі
Дзень бацькі ў Беларусі адзначаецца 21 кастрычніка і завяршае Тыдзень бацькоўскай любові. Да гэтай даты Мінпрацы нагадала, на якія меры падтрымкі могуць разлічваць працуючыя бацькі — ад водпуску пры нараджэнні дзіцяці да датэрміновай пенсіі.
96 працэнтаў загінулых на пажарах прыпадае на жылы сектар. Што рабіць, каб зіма не пачалася з трагедыі
З пачаткам ацяпляльнага сезона, асабліва ў сельскай мясцовасці, традыцыйна расце колькасць пажараў. Вядома, з-за дрэннага надвор’я людзі больш часу праводзяць дома, і нагрузка на электрасеткі і ацяпленне, у тым ліку пячное, узрастае. Якія меры прадухіляць бяду, растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый ТУРЧЫН.
Гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля дзяржавы ў крытычны момант — гэта і ёсць найвышэйшы маркер сапраўднай нацыянальнай бяспекі
Як мы ўжо паведамлялі ў папярэднім нумары «Звязды», у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшлі чарговыя парламенцкія чытанні. Іх тэма — «Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР першага склікання ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Мерапрыемства было прысвечана 30-годдзю з дня ўтварэння Палаты прадстаўнікоў. Гэта было сапраўды гераічнае пакаленне народных выбраннікаў, на долю якога выпала і праца па ўз’яднанні беларускіх зямель пасля верасня 1939 года, і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае аднаўленне. Усё гэта прагучала падчас чытанняў у дакладах іх пераемнікаў — парламентарыяў сённяшніх. У кожным з выступленняў — жывая гісторыя, нават калі працытаваць іх тэзісна.
Член Савета Рэспублікі, дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова ўвайшла ў топ-100 жанчын-гераінь ААН у сферы харчовай бяспекі
Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 2026-ы Міжнародным годам жанчын-фермераў, а вядучую ролю ў яго правядзенні адвялі харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН — ФАО. У рымскай штаб-кватэры ў рамках штогадовага Сусветнага харчовага форуму адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Дарэчы, адбор праходзіў з больш чым 600 кандыдатур са 131 краіны свету.