Top.Mail.Ru

Навiны

Падрыхтоўку XXXII кінафестывалю «Лістапад» абмеркавалі на нарадзе ва ўрадзе

Падрыхтоўку XXXII кінафестывалю «Лістапад» абмеркавалі на нарадзе ва ўрадзе

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч 14 кастрычніка правяла рабочую нараду па пытаннях падрыхтоўкі XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Дзякуючы лічбавым тэхналогіям, якія ўкараняюцца ў сістэму аховы здароўя ў Мінску, будучыя мамы змогуць даведацца пра стан свайго здароўя, не выходзячы з дому

Дзякуючы лічбавым тэхналогіям, якія ўкараняюцца ў сістэму аховы здароўя ў Мінску, будучыя мамы змогуць даведацца пра стан свайго здароўя, не выходзячы з дому

У Тыдзень бацькоўскай любові ў 4-й жаночай кансультацыі 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска прадставілі новую лічбавую платформу для дыстанцыйнага назірання цяжарных жанчын. Улічваючы, што такі перыяд патрабуе рэгулярнага медыцынскага кантролю за станам будучай мамы, увагі да рэкамендацый урача, узаемадзеянне з медыцынскім спецыялістам ва ўстанове аховы здароўя цяпер не будзе абмяжоўвацца толькі наведваннем кансультацыі. Даведаліся, як будзе арганізавана дадатковае ўзаемадзеянне паміж доктарам і пацыенткай у перыяд паміж прыёмамі.


Стандарт забеспячэння насельніцтва аптэкамі перавыконваецца больш чым у тры разы

Стандарт забеспячэння насельніцтва аптэкамі перавыконваецца больш чым у тры разы

Варта адзначыць, што разам з тым удасканальваецца сістэма рэалізацыі лекавых прэпаратаў — для гэтага ўкараняюцца сучасныя лічбавыя тэхналогіі. Пра гэта падчас брыфінгу ў Доме прэсы напярэдадні Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці расказаў вядучы правізар-інспектар, кіраўнік сектара карпаратыўнага навучання арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела РУП «Белфармацыя» Арсеній КІРЫЛЮК.


У Беларусі створана нацыянальная сістэма павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі для індустрыяльнага сектара

У Беларусі створана нацыянальная сістэма павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі для індустрыяльнага сектара

Аўтаматызацыя выключае цяжкую і аднастайную працу, зніжае працаёмкасць і павышае канкурэнтаздольнасць любога прадпрыемства. Але ў тэхналагічнага прарыву ёсць адваротны бок: чым больш аўтаматыкі, тым вастрэй дэфіцыт тых, хто здольны яе абслугоўваць. Пытанне не раз узнімалася на самых высокіх узроўнях. У тым ліку — актыўна абмяркоўвалася на ІІ Міжнароднай прамысловай выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь».


Форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» праходзіць у Мінску

Форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» праходзіць у Мінску

Якія новыя магчымасці адкрываюцца дзякуючы выкарыстанню ШІ
У Беларусі створаны развіты механізм дзяржаўнай падтрымкі бацькоў, якія працуюць

У Беларусі створаны развіты механізм дзяржаўнай падтрымкі бацькоў, якія працуюць

Выбіраць паміж сям’ёй і кар’ерай нашым людзям не даводзіцца — на шчасце, у краіне існуюць усе магчымасці для таго, каб гадаваць дзяцей і разам з тым развівацца прафесійна, будаваць кар’еру. Асабліва гэта датычыцца жанчын: дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы можна не адкладваць рашэнне стаць мамай.


Ці гатовы беларускія транспартнікі і дарожнікі да работы ў асенне-зімовы перыяд?

Ці гатовы беларускія транспартнікі і дарожнікі да работы ў асенне-зімовы перыяд?

Вопыт мінулай зімы паказаў, што падрыхтоўка да эксплуатацыі тэхнікі і дарог да працы ў складаных умовах нашай зімы паўтонаў не прымае. Як і не варта разлічваць на мяккае маласнежнае надвор’е, якое нас песціла не адзін год запар. Аднак не абыходзілася і без метэаралагічных іспытаў. Менавіта дзякуючы таму, што дарожная і спецыяльная тэхніка, неабходныя матэрыялы знаходзіліся ў поўнай «баявой» гатоўнасці, наступствы стыхіі ад цыклону Уіллі ўдалося звесці да мінімуму. Як падрыхтаваліся нашы транспартныя прадпрыемствы і дарожныя службы да новых іспытаў, мы даведаліся ў намесніка начальніка ўпраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі і інфарматызацыі Міністэрства транспарту і камунікацый Паўла БРЭЧКІ.


Праверкі структур ваеннай арганізацыі дзяржавы працягнуцца. Вальфовіч агучыў некаторыя дэталі

Праверкі структур ваеннай арганізацыі дзяржавы працягнуцца. Вальфовіч агучыў некаторыя дэталі

Маштабныя праверкі Узброеных Сіл і іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы будуць працягнутыя. Пра гэта журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.


Наша сацыяльная місія — гаварыць з моладдзю пра каштоўнасць традыцыйнай сям’і — Качанава

Наша сацыяльная місія — гаварыць з моладдзю пра каштоўнасць традыцыйнай сям’і — Качанава

Захаванне і перадача падрастаючаму пакаленню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў — сацыяльная місія органаў улады. Пра гэта на пленарным пасяджэнні IV Міжнароднага форуму «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава» ў Полацку сказала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, перадае БелТА.

Хто можа атрымаць паслугі нянькі ад дзяржавы, расказалі ў Мінпрацы

Хто можа атрымаць паслугі нянькі ад дзяржавы, расказалі ў Мінпрацы

Па інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паслугі нянькі ў Беларусі прадастаўляюцца некалькім катэгорыям сем’яў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю