Навiны
Як праходзіць корманарыхтоўчая кампанія ў аграгарадку Дзеткавічы, пацікавіліся карэспандэнты «Звязды»
У ААТ «Агра-Дзеткавічы» Драгічынскага раёна завяршаецца адзін з найважнейшых этапаў сельскагаспадарчага сезона — нарыхтоўка кармоў першага ўкосу. Ад таго, наколькі якасна будуць выкананы гэтыя работы сёння, залежыць прадукцыйнасць жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі на працягу ўсяго года.
РІКВ: выяўлены выпадкі размяшчэння заданняў ЦТ у інтэрнэце, парушальнікі ўстаноўлены
Па выніках правядзення першага дня цэнтралізаванага тэсціравання былі ўстаноўлены адзінкавыя выпадкі размяшчэння ў інтэрнеце, тэлеграм-каналах і чатах фатаграфій экзаменацыйных (тэставых) заданняў. Аб гэтым расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Дзмітрый Міронаў, паведамляе БелТА.
Як пачаўся першы дзень фестывалю «Вытокi» у Светлагорску
Адкрытая алімпіяда «Арыфматыкс» аб’яднае юных знаўцаў ментальнай арыфметыкі
У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку вызначаць лепшых удзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва
Ключавыя акцэнты сустрэч з афрыканскімі дэлегацыямі ў Савеце Рэспублікі
Выйсці на ўзровень стратэгічнага партнёрства
Прафсаюз дапамог работніку адстаяць 50 дзён водпуску
У Гомельскай вобласці наймальнік адмовіў супрацоўніку ў прадастаўленні водпуску па графіку. У працоўным пытанні разбіралася прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Юлія Вайніловіч.
На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі ў 2026 годзе выдзелена 84 млн рублёў
На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі ў 2026 годзе выдзелена 84 млн рублёў. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, паведамляе БелТА.
Беларусь і Гана могуць адмяніць візы для ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 181 «Аб праекце міжнароднага дагавора». Дакументам у якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Ганы аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Чавускім лясгасе паказалі майстар-клас па ўтаймаванні ляснога пажару
Лес выдатны рэлакс, але летам, асабліва, калі вельмі доўга няма дажджоў, шпацыраваць там бывае небяспечна. Сёння, напрыклад, на тэрыторыі лясоў Магілёўшчыны дзейнічае трэці клас небяспекі. Гэта значыць, што прагулкі магчымы, але выключна пешыя, без выкарыстання машын і раскладання вогнішчаў. Наведванне лесу цалкам забароняць, калі будзе ўведзены чацвёрты ці яшчэ больш крытычны —5 клас небяспекі.