Навiны
У Беларусі працягваецца штогадовая спецыяльная праграма «Мак»
Галоўная мэта праграмы, якая працягнецца да 15 верасня, — ліквідацыя наркасыравіннай базы расліннага паходжання. Работа вядзецца комплексна і на сістэмнай аснове. Удзел у ёй бяруць супрацоўнікі розных падраздзяленняў міліцыі, а таксама прадстаўнікі іншых праваахоўных органаў і грамадскіх фарміраванняў.
Якімі даследаваннямі займаюцца ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, і дзе яго студэнты адточваюць практычныя навыкі
У гэтыя дні ў абітурыентаў — «гарачая» пара: поўным ходам ідзе ўступная кампанія. Згадзіцеся, не так ужо і проста ўчарашняму школьніку зрабіць правільны ўсвядомлены выбар. Можа, камусьці дапаможа візіт карэспандэнта «Звязды» ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Акрамя стандартных лекцыйных і практычных заняткаў, будучыя ветэрынары, аграномы і тэхнолагі могуць працаваць у лабараторыях і на доследным полі. Таксама пры ВНУ адкрыта ветэрынарная клініка. Больш падрабязна пра гэта расказаў рэктар ГДАУ Валянцін ПЯШКО.
У Беларусі карэкціруецца заканадаўства па абароне персанальных даных. Што прапануецца змяніць?
У Беларусі на грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона аб змяненні законаў па пытаннях абароны персанальных даных, паведамляе БелТА.
У розных бібліятэках краіны арганізаваны кніжныя выстаўкі, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца
У знак ушанавання памяці народнага пісьменніка Беларусі, ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца (1930 — 2026), які нядаўна пайшоў з жыцця, у розных абласных, гарадскіх, раённых бібліятэках краіны арганізаваны кніжныя выстаўкі.
На атрыманне Дзяржаўнага знака якасці ў 2026 годзе прэтэндуюць 260 тавараў
На атрыманне Дзяржаўнага знака якасці ў 2026 годзе прэтэндуюць 260 тавараў. Аб гэтым журналістам расказала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова ў час прэс-туру, перадае БелТА.
Зноў цёпленька, а месцамі нават горача
Сёлета летняе надвор’е ў Беларусі нагадвае арэлі, калі раніцай нават холадна, а ў другой палове дня на вуліцы, як у парылцы. Вось і на гэтым тыдні да нас ідзе чарговая ўпэўненая хваля цяпла.
«Лэдзі М...»: хроніка адной апантанасці ў тэатры лялек
Спектакль «Лэдзі М. цэнскага павета» ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек — гэта чарговы візуальна-метафарычны шэдэўр рэжысёра Яўгена Карняга, які ператварае класічную аповесць Мікалая Ляскова ў жудасную прытчу пра дэструктыўную сілу жарсці.
У Навагрудскім раёне пройдзе адкрыты абласны фестываль памяці Уладзіміра Высоцкага
Абласны адкрыты фестываль бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага пройдзе ў Навагрудскім раёне 25 і 26 ліпеня.
Кітай адменіць ільготы для энергазберагальных аўтамабіляў і аўто на новых крыніцах энергіі
Пачынаючы з 1 студзеня 2027 года, Кітай адменіць палітыку 50-працэнтнага зніжэння падатку на транспартныя сродкі і судны, якія выкарыстоўваюць энергазберагальныя тэхналогіі, перадае «Сіньхуа».
«Сушыльная гаспадарка — жорсткае патрабаванне». Лукашэнка аб задачах перад масавай уборкай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён нагадаў аб задачах, якія стаяць перад пачаткам масавай уборкі збожжавых, перадае БелТА.