Навiны
Хто жыве ў запаведных лясах бліз мяжы Беларусі і Расіі?
Фотавыстаўка «Таямніцы дзікага памежжа» адкрылася ў зале Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Яна расказвае пра насельнікаў зялёных прастораў суседніх тэрыторый Беларусі і Расіі. У гэтых раёнах па лясах, лугах, узбярэжжах рэк праходзіць дзяржаўная граніца. Аб’ядноўвае іх агульны свет раслін, звярынае і птушынае царства, запаведныя абшары — унікальныя прыродныя скарбы.
У Мінску праходзіць IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс
25 чэрвеня пачаў работу IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс
Цытадэль — сімвал адзінства і подзвігу
Пра героеў абароны Брэсцкай крэпасці і нашых сучаснікаў расказвае новая кінастужка «Цытадэль». Прэм’ерны паказ гэтага поўнаметражнага дакументальнага фільма, створанага вядомым рэжысёрам Аляксеем Нікуліным, арганізавала ў Мінскім кінатэатры «Перамога» Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.
Пісьменнасць і культура злучае народы
Пісьменнасць і культура былі і застаюцца надзейным мастом паміж народамі — гэта ў чарговы раз засведчылі ўдзельнікі ўрачыстага вечара прысвечанага Дню славянскай пісьменнасці і культуры, які адбыўся ў Мінскім Доме дружбы.
Выстаўка «Непахісныя. Фоталетапіс подзвігу» пра славутых жанчын Беларусі
Выстаўка «Непахісныя. Фоталетапіс подзвігу» пра славутых жанчын Беларусі адкрылася ў прасторнай галерэі мінскага гандлёвага цэнтра «Сталіца».
У Мінску прайшоў вечар, прысвечаны 190-годдзю з дня нараджэння Чакана Валіханава
190-годдзю з дня нараджэння Чакана Валіханава быў прысвечаны вечар у мінскім Доме дружбы, удзельнікамі якога сталі супрацоўнікі пасольства Казахстана, Кыргызстана ў Беларусі і іншых краін СНД, актывісты таварыства дружбы «Беларусь—Казахстан», выкладчыкі і студэнты мінскіх ВНУ і каледжаў.
Прэзентацыя новага зборніка паэтаў Міншчыны «Чарнобыльскія саракавіны» адбылася ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна
У Мінску адбыўся VIII адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў «Ветразь-2026»
Арганізатары яго — сталічныя дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» і ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.
Дзень культуры Палесціны і Дзень абароны Зямлі адзначылі ў мінскім Доме дружбы
Час святкавання невыпадкова супадае ў календары з днём нараджэння славутага палесцінскага паэта Махмуда Дарвіша, чые творы, пакладзеныя на музыку, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яны прысвечаны пытанням дружбы, міжкультурнаму ўзаемадзеянню, поўняцца глыбокай павагай да роднай зямлі і гістарычнай спадчыны.
Прэзентацыя архіва Міколы Козенкі прайшла ў сталічнай бібліятэцы імя Я. Купалы
Скарбы архіва Міколы Козенкі