Навiны
У Касцюковічах пройдзе навуковая канферэнцыя
5 верасня па праграме XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні — 2026». Арганізатары — Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Акадэміі навук Беларусі і Узбекістана падпісалі мемарандум аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
Акадэміі навук Беларусі і Узбекістана падпісалі мемарандум аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У НАН Беларусі абмеркавалі новыя выклікі вірусалогіі
У Акадэміі навук адбылася экспертная навуковая сесія «Новая эра сучаснай вірусалогіі: інфекцыйныя пагрозы, стратэгія супрацьдзеяння». Мерапрыемства сабрала каля 60 удзельнікаў, сярод якіх як прызнаныя спецыялісты і эксперты з акадэмічных і ўніверсітэцкіх колаў, так і маладыя даследчыкі.
Прэм’ер-міністр азнаёміўся з распрацоўкамі Інстытута машынабудавання НАН
У чацвер Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіраўнік беларускага ўрада азнаёміўся з распрацоўкамі інстытута, наведаў эксперыментальна-вытворчы ўчастак, дзе ўбачыў эксперыментальную вытворчасць кампанентаў электрапрывада, а таксама пабываў у галіновай лабараторыі, якая займаецца даследаваннямі, праектаваннем і выпрабаваннямі тэхнікі.
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі: новыя тэхналогіі для прамысловасці і не толькі
У цэнтры ўвагі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», паводле слоў намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце, кандыдата хімічных навук Аляксандра Рацько, — стварэнне новых тэхналогій паглыбленай перапрацоўкі мінеральнай і тэхнагеннай сыравіны.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці
Ён праходзіць пад дэвізам «Лакальныя дзеянні — глабальны эфект». Яго мэта — акцэнтаваць увагу на праблемах страты прыродных рэсурсаў, спынення і аднаўленні дэградаваных экасістэм, негатыўным уздзеянні інвазіўных чужародных відаў.
Акадэмія навук і індыйская Chokhani Pharma абмеркавалі перспектывы стварэння новых фармпрэпаратаў
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік абмеркаваў з кіраўніком кампаніі Chokhani Pharma Лалітам Чокані перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне стварэння новых фармацэўтычных прэпаратаў. Адмысловая ўвага была нададзена патэнцыялу прыцягнення вядучых індыйскіх фармацэўтычных кампаній, такіх як Cipla Limited, TEVA, RAKS, Inventia, кансалідацыі агульных намаганняў і абмену досведам з прадпрыемствам «Акадэмфарм».
Інфармацыя пра трэць выпадкаў тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступала ў МНС з космасу
Адным з вынікаў 2025 года стала стварэнне міжведамаснай сістэмы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі для МНС. Дзякуючы ёй у 2025 годзе інфармацыя пра больш як трэць выпадкаў тэмпературных анамалій на нашай тэрыторыі — каля 250 фактаў — паступала менавіта з космасу: «За кошт укаранення сістэмы ранняга выяўлення пажараў мы сёння 24 разы на суткі перадаём у МНС інфармацыю аб тэмпературных анамаліях. Прычым не толькі на нашай тэрыторыі, але і на тэрыторыі суседніх дзяржаў», — адзначыў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Залаты.
НАН Беларусі і Аман дамовіліся аб правядзенні конкурсу сумесных навуковых праектаў
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і ўпраўленне па даследаваннях і інавацыях Султаната Аман падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве і правядуць конкурс сумесных навуковых праектаў. Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Шчарбакова са старшынёй Упраўлення па даследаваннях і інавацыях Амана Сайфам Абдулой Аль-Хадабі, паведамляе БелТА.
Ці плануюць беларусы праводзіць даследаванні ў Арктыцы, расказалі ў НАН
Ці плануюць беларусы праводзіць даследаванні ў Арктыцы, расказаў на прэс-канферэнцыі начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Уладзімір Рыжыкаў, перадае БелТА.