Навiны
У кітайскай правінцыі Гуйчжоу жыхары горных вёсак ладзяць моднае шоу
Маладыя вышывальшчыцы асучаснілі кітайскія сашэ
У вёсцы Мачжуан, што каля горада Сюйчжоу (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай), дзякуючы ўдзелу маладога пакалення майстрых традыцыйнае рамяство вырабу араматычных сашэ набывае новае жыццё. За восем з лішнім гадоў аб’ём продажаў гэтай прадукцыі вырас больш як у 10 разоў і дасягнуў 20 мільёнаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Тавараабарот Кітая з краінамі — удзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» перавысіў 20,3 трыльёна юаняў
За першыя тры кварталы тавараабарот паміж Кітаем і краінамі — удзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» перавысіў 20,3 трыльёна юаняў, прадэманстраваўшы рост на 17,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым экспарт вырас на 16,6 працэнта, а імпарт — на 17,9 працэнта, перадае «Сіньхуа».
У кітайскай правінцыі Хэнань зеляніна стала асновай буйнога бізнесу
У правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) непрыкметная на першы погляд агародная трава цзінцзэ (шызанепета) — мясцовая разнавіднасць базіліку, рэзкая зеляніна — стала асновай буйнога бізнесу, які ахоплівае сельскую гаспадарку, харчовую прамысловасць, грамадскае харчаванне і турызм, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
З’яўленне новых прафесій адлюстроўвае дынаміку прагрэсу кітайскай прамысловасці
На пярэднім краі новых тэхналогій, галін і бізнес-мадэляў Кітая з’яўляецца цэлы паток новых прафесій, што адлюстроўвае дынаміку мадэрнізацыі прамысловасці краіны і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, перадае «Сіньхуа».
Аб’ём селекцыйнай галіны на кітайскім востраве Хайнань перавысіў 20 млрд юаняў
За 70 з лішнім гадоў селекцыйная база «Наньфань» на востраве Хайнань (Паўднёвы Кітай) ператварылася ў сапраўдную «сіліконавую даліну» кітайскага насенняводства: у мінулым годзе гадавы аб’ём вытворчасці ў галіне перавысіў 20 млрд юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Беларуская прадукцыя шырока прадстаўлена на 9-й Кітайскай міжнароднай выставе імпарту
У павеце Шанлі тысячагадовае феерверачнае рамяство набыло новае жыццё
Павет Шанлі ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), які здаўна славіцца вытворчасцю феерверкаў і петард, удыхнуў новае жыццё ў гэтае тысячагадовае рамяство за кошт паспяховай трансфармацыі галіны. Сукупны кошт прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў перавышае 20 млрд юаняў у год, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
Перадавыя тэхналогіі дапамагаюць абараніць і аднавіць Тэракотавую армію
На сусветна вядомым археалагічным комплексе Тэракотавай арміі Цынь Шыхуана ў Сіане наведвальнікі могуць на свае вочы ўбачыць работу, якая перш вялася за зачыненымі дзвярыма: спецыялісты рэстаўруюць тэракотавыя фігуры, якія праляжалі пад зямлёй больш за дзве тысячы гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
У Кітаі развіваюцца новая масавая літаратура і мастацтва
Новая масавая літаратура і мастацтва, якія характарызуюцца шырокім удзелам грамадскасці ў эпоху інтэрнэту і штучнага інтэлекту (ШІ), дапамагаюць Кітаю больш якасна ажыццяўляць самавыяўленне і ўносіць уклад у фарміраванне больш справядлівага глабальнага культурнага парадку. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Дзяржаўнага аналітычнага цэнтра «Сіньхуа».