Top.Mail.Ru

Навiны

У Мінску прайшоў конкурс «Тры вобразы беларускай жанчыны»

У Мінску прайшоў конкурс «Тры вобразы беларускай жанчыны»

Конкурс асацыяцыі шматдзетных бацькоў Мінска «Тры вобразы беларускай жанчыны – жанчына-жонка, жанчына-маці, жанчына-працаўніца» сабраў матуляў з розных куткоў сталіцы ва ўрачыстай Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.
Сенатар Іна Таўкачова: «Паспяховая жанчына паспявае ўсюды — і на рабоце, і дома, і ў грамадскім жыцці»

Сенатар Іна Таўкачова: «Паспяховая жанчына паспявае ўсюды — і на рабоце, і дома, і ў грамадскім жыцці»

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар ААТ «Салігорская птушкафабрыка» Іна Таўкачова прайшла няпросты, але вельмі цікавы і разнастайны шлях станаўлення. Карэспандэнт «МС» даведалася, што прывяло жанчыну ў палітыку, як гэты вопыт удаецца сумяшчаць з кіраўніцкай пасадай і ці застаецца ў сенатара час на сябе.

Чым парадуе сёлета «Купалле» ў Александрыі

Чым парадуе сёлета «Купалле» ў Александрыі

Вялікі кірмаш, выставы, гасцінныя падворкі, канцэрты, прэзентацыі, народныя забавы — гэта толькі частка таго, што чакае гасцей на маштабным рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Яно адбудзецца на шклоўскай зямлі ўжо зусім хутка — 11-12 ліпеня. Гэтым разам фестываль прысвечаны Году беларускай жанчыны і пройдзе пад знакам «Купальскай Берагіні» — сімвала жаночай мудрасці, сямейных каштоўнасцяў і сувязі пакаленняў. Кожны рэгіён прадставіць на свяце тое, з чым атаясамліваецца яго вобраз.

У Мінскім раёне за «ўтаймаванне» самага магутнага трактара ўзялася жанчына

У Мінскім раёне за «ўтаймаванне» самага магутнага трактара ўзялася жанчына

Яны амаль адразу сталі камандай. Мяркуючы па тым, як велізарная махіна плаўна і лёгка рухалася па полі і манеўравала, кіроўца і трактар знайшлі агульную мову. «Трактарыст слухаў тэхніку, а тэхніка слухалася яго», — так пракаментаваў убачанае генеральны канструктар ААТ «МТЗ» Ігар ЗЯМЦОЎ. І нічога незвычайнага ў гэтай ацэнцы не было б, калі б мы не ведалі, што магутнай машынай у 542 конскія сілы кіравала невысокая далікатная жанчына, трактарыст-машыніст ААТ «Агра-Моталь» Таццяна СУПРУН.

Якімі клопатамі жыве Пружанскі раён?

Якімі клопатамі жыве Пружанскі раён?

У авангардзе быць пачэсна
Свой 1052 дзень нараджэння Віцебск адзначыў конкурсам прыгажосці
304

Свой 1052 дзень нараджэння Віцебск адзначыў конкурсам прыгажосці

Упершыню конкурс «Віцебская прыгажуня» адбыўся 37 гадоў таму. Сёлета, у Год беларускай жанчыны, да яго вярнуліся, надаўшы яму новае гучанне. Самыя абаяльныя і прыцягальныя жыхаркі горада над Дзвіной спаборнічалі ў намінацыях «Міс» (узрост 18–28 гадоў), «Місіс» (29–49 гадоў) і «Гранд-місіс» (50+).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю