Навiны
Артыстка з Італіі заваявала Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»
На «Славянскім базары ў Віцебску» вызначылі пераможцу XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, паведамляе БелТА.
Яркі канцэрт закрыцця юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску» прайшоў у фестывальнай сталіцы
Яркі, прыгожы, насычаны гала-канцэрт урачыстага закрыцця XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прайшоў на сцэне Летняга амфітэатра, паведаміла БелТА.
Сёння на «Славянскім базары ў Віцебску» вызначыцца пераможца конкурсу маладых выканаўцаў
Лета дзеліцца на да і пасля «Славянскага базару»: вулічная скрыпачка — аб фестывалі ў Віцебску
Маладая скрыпачка Ганна Цімохіна ніколі не бачыла Віцебск без «Славянскага базару». За ўсе яе 15 гадоў фестываль нязменна праходзіў у горадзе кожнае лета. Як прызнаецца дзяўчына, без яго ўжо немагчыма ўявіць родны горад. Сама Ганна ўжо які год выступае на вуліцы падчас правядзення васільковага фэсту і дорыць людзям добры настрой сваёй музыкай, паведамляе SB.by.
Чым была адметная цырымонія адкрыцця юбілейнага фестывалю
Справядліва будзе сказаць, што адкрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» штогод з’яўляецца галоўнай музычнай падзеяй краіны. Сёлета юбілейнае свята пабіла ўсе рэкорды: ад тэмпаў продажу квіткоў да колькасці краін-удзельніц. І гэта не выпадковасць, а заканамерны вынік 35-гадовай гісторыі, калі фестываль з невялікага конкурсу ператварыўся ў сапраўдную сусветную сцэну, дзе сустракаюцца культуры, гучаць розныя мовы, але галоўным застаецца адно — музыка, якая не ведае межаў.
Энергія моладзі — энергія будучага
Пад такім дэвізам 17 і 18 ліпеня праходзяць Дні моладзі ў святочным Віцебску, якія даўно сталі неад’емнай часткай афіцыйнай праграмы міжнароднага фестывалю мастацтваў.
Дні Саюзнай дзяржавы і маладзёжнае свята стартуюць на «Славянскім базары»
Дні Саюзнай дзяржавы і маладзёжнае свята стартуюць сёння ў фестывальным Віцебску, паведамляе БелТА.
Лукашэнку на адкрыцці фестывалю ў Віцебску падарылі букет «славянскага адзінства»
Прэзідэнту Беларусі на цырымоніі адкрыцця XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» паднеслі памятны падарунак у сувязі з юбілеем фестывалю — кампазіцыю з 35 васількоў, перадае БелТА.
Лукашэнка ўручыў двум кампазітарам спецузнагароды «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення»
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўручыў дзве спецыяльныя ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», перадае БелТА.
Лукашэнка на «Славянскім базары» ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады
Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады творчым дзеячам, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, перадае БелТА.