Навiны
Новы сезон Купалаўскага тэатра адкрые 1 верасня спектакль «Паўлінка»
Спектакль «Паўлінка» традыцыйна адкрые 107-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 1 верасня. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў, перадае БелТА.
Беларуская класіка: Погляд збоку, альбо Эксперымент, падчас якога гледачы выберуць будучы спектакль у Купалаўскім
Першыя гледачы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў новым сезоне прыйдуць яшчэ да афіцыйнага яго адкрыцця, якое адбудзецца 1 верасня — традыцыйна спектаклем «Паўлінка». Але ўжо 30-га жніўня адбудзецца фінал адмысловага праекта «Купала. Лабараторыя», які сёлета тэатр арганізаваў упершыню. Яго вынікам стануць эскізы спектакляў, якія ствараюцца цягам гэтага тыдня з удзелам запрошаных з Расіі рэжысёраў, якія працуюць з беларускай нацыянальнай драматургіяй.
Сеанс псіхааналізу ў тэатры лялек
Чалавеку ўласціва шукаць пачуццяў, але калі іх не кантраляваць, то можна прыйсці да залежнасці ад іншага і наогул страціць сваю асобу, ператварыўшыся ў бяздушную і бяздумную пачвару, якая не адчувае мяжы для сваёй жарсці. Так адбываецца з Кацярынай Ізмайлавай, гераіняй спектакля «Лэдзі М. цэнскага павета», прэм’ера якога адбылася ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Рэжысёр Яўген Карняг узяў за аснову аповесць Мікалая Ляскова і прапанаваў дарослай аўдыторыі псіхалагічны трылер, у якім адчуванне эмацыйнай пустэчы і жаданне запоўніць яе татальнай жарсцю прыводзяць да шэрагу трагедый.
Ведаць гісторыю вайны ў асобах. Дакументальны спектакль аб трагедыі ВАВ пакажуць па ўсёй Беларусі
Дакументальны спектакль аб трагедыі ВАВ «Каляндар памяці: старонкі лёсу» пакажуць па ўсёй Беларусі. Аб гэтым паведаміла на паказе спектакля ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі мастацкі кіраўнік цэнтра і рэжысёр пастаноўкі Надзея Коршунава, паведаміла БелТА.
Білеты на пяць спектакляў ужо распрададзены. Як Магілёў рыхтуецца да форуму «М.@rt.кантакт»?
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» адкрыецца ў Магілёве на наступным тыдні — падрыхтоўка да падзеі ідзе поўным ходам, білеты на пяць спектакляў ужо распрададзены, паведаміла БелТА.
Прэм’еру спектакля «Акадэмія свавольстваў» прадставяць у Брэсцкім тэатры драмы 28 лютага
У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы (БАТД) 28 лютага прадставяць прэм’еру спектакля «Акадэмія свавольстваў», паведаміла БелТА ва ўстанове культуры.
Загрузіце эмоцыі і прапампуйце навыкі: афіша на 14-15 лютага
Што агульнага ў штучнага інтэлекту і кахання? І першае, і другое мяняе свет прама зараз! Гэтыя выхадныя — 14 і 15 лютага — прапануюць вам унікальны выбар паміж вечнымі гісторыямі і тэхналогіямі будучыні. Дазвольце сэрцу і розуму вырашыць, якую прыгоду пачаць першай.
Горкаўцы паставілі тэатральную камедыю пра тое, як адказныя пенсіянеры ратуюць свет
Ад стваральнікаў беларускай «Матрыцы»...
Прэм'ерныя паказы спектакля «Ладдзя роспачы» ў РТБД з 27 па 30 снежня
Найлепшыя спектаклі краіны выберуць на «Нацыянальнай тэатральнай прэміі» з рэкорднай колькасці намінантаў
Найлепшыя спектаклі краіны выберуць на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія», паведамілі БелТА ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.