Top.Mail.Ru

Навiны

У Магілёве прафсаюз работнікаў ЖКГ прааналізаваў, чаму звальняюцца кадры
142

У Магілёве прафсаюз работнікаў ЖКГ прааналізаваў, чаму звальняюцца кадры

Пытанні скарачэння дэфіцыту кадраў і замацавання маладых спецыялістаў сталі тэмай для абмеркавання ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання. Як паказаў аналіз выпадкаў звальнення маладых спецыялістаў па мінулым годзе, палова іх звязаная з прызывам у армію. Яшчэ 10 % былі пераведзеныя да іншых наймальнікаў. Менш як трэць маладых спецыялістаў пакінулі свае працоўныя месцы пасля заканчэння кантракту і адпрацоўкі. Яшчэ ў 5 % выпадкаў працоўныя адносіны былі спынены па іншых прычынах.

Прафсаюз дапамог аднавіць права маладых спецыялістаў на падатковы вылік
168

Прафсаюз дапамог аднавіць права маладых спецыялістаў на падатковы вылік

Падчас маніторынгаў выканання працоўнага заканадаўства ў арганізацыях Магілёўскай вобласці прававая інспекцыя працы Беларускага прафсаюза лесу і прыродакарыстання выявіла сістэмную памылку ў разліку аплаты працы маладым кадрам.

Маладыя спецыялісты расказалі пра жыццё і працу ў гарадскім пасёлку
252

Маладыя спецыялісты расказалі пра жыццё і працу ў гарадскім пасёлку

На сваім месцы
Найлепшага маладога работніка сферы ЖКГ назвалі ў сталіцы
190

Найлепшага маладога работніка сферы ЖКГ назвалі ў сталіцы

Арганізатарамі рэспубліканскага конкурсу выступаюць Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання і Міністэрства ЖКГ. У гэтым годзе для ўдзелу ў конкурсе было пададзена каля 200 заявак з розных прадпрыемстваў і арганізацый галіны. Канкурсанты папярэдне прайшлі рэгіянальныя этапы.

Чым маладых спецыялістаў прыцягваюць на Лепельшчыну

Чым маладых спецыялістаў прыцягваюць на Лепельшчыну

Захаванне і развіццё кадравага патэнцыялу, замацаванне маладых спецыялістаў на працоўных месцах — адно з найважнейшых пытанняў. Патрэбна стварыць умовы, каб у маладых людзей з’явілася жаданне застацца на сваім першым працоўным месцы, раскрыць патэнцыял і працаваць на вынік. Пра тое, як гэтага дасягнуць, мы запыталіся ў намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама Веранікі ХОМБАК.

Як Ба­ра­на­віц­кі дзяр­жаў­ны ка­ледж тэх­на­ло­гіі і ды­зай­ну рых­туе ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў

Як Ба­ра­на­віц­кі дзяр­жаў­ны ка­ледж тэх­на­ло­гіі і ды­зай­ну рых­туе ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў

Будучы цырульнік тут лёгка можа вучыцца на візажыста, а прадавец-касір — асвойваць ламініраванне веек. У майстэрнях, дзе кожны дзень нараджаюцца і ажыццяўляюцца ідэі, здольныя заваяваць модны алімп, пабывала карэспандэнт газеты «Звязда».

Палепшыць жыццё палешукоў. Спецыялісты разглядаюць варыянты будаўніцтва моста паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі

Палепшыць жыццё палешукоў. Спецыялісты разглядаюць варыянты будаўніцтва моста паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі

Пасяджэнне па пытанні ўзвядзення аўтамабільнага моста праз раку Прыпяць паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі адбылося 3 снежня з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Сівака. Аб’ект уключаны ў Праграму развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся, паведаміла БелТА.

Прафсаюзы запускаюць новую сістэму арганізацыі настаўніцтва на прадпрыемствах
272

Прафсаюзы запускаюць новую сістэму арганізацыі настаўніцтва на прадпрыемствах

Традыцыйна прафсаюзы займаюцца пытаннямі адаптацыі на працоўных месцах новых супрацоўнікаў. Федэрацыяй прафсаюзаў удасканалены падыходы ў рабоце па гэтым кірунку. Адпаведныя змены замацаваны ў прыкладным Палажэнні аб настаўніцтве ў арганізацыях.


Найлепшага маладога спецыяліста выбралі ў Мінску
336

Найлепшага маладога спецыяліста выбралі ў Мінску

Фінальны этап гарадскога конкурсу «Найлепшы малады спецыяліст — 2025» адбыўся ў Мінскім гарадскім Палацы культуры 19 лістапада. Сёлета на гарадскі этап конкурсу паступіла 69 заявак у розных намінацыях. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.

Якіх спецыялістаў рыхтуе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж

Якіх спецыялістаў рыхтуе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж

Абноўлены цэнтр кампетэнцый Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа стаў выдатным падарункам да святкавання 85-годдзя сістэмы прафесійнай адукацыі Беларусі. Часткай гэтай сістэмы на працягу 65 гадоў з’яўляецца і сама ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для харчовай прамысловасці і сферы абслугоўвання: кухараў, кандытараў, пекараў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, афіцыянтаў, барменаў. На базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі можна атрымаць спецыяльнасці ў сферы камерцыйнай дзейнасці, а таксама тэхніка-тэхнолага і майстра вытворчага навучання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю