Навiны
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі «вырастаюць» цяпліцы, створаныя па найноўшых тэхналогіях
На гістарычных Рытаўскіх агародах сельгасакадэміі, дзе больш стагоддзя таму навуковец Міхаіл Рытаў за ўласныя грошы пабудаваў першую цяпліцу і са студэнтамі займаўся навукай, сёння ўзводзіцца аб'ект, які павінен змяніць уяўленні пра агародніцтва ў Беларусі. Навукова-адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве — самая вялікая агралабараторыя ў краіне. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і пагутарылі з тымі, хто стварае тэхналогіі заўтрашняга дня.
У Беларусі пачалася масавая ўборка бульбы
У Беларусі пачалася масавая ўборка бульбы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Як золатавалютныя рэзервы абараняюць кашалькі беларусаў
Для беларусаў мільярды золатавалютных рэзерваў з’яўляюцца абстракцыяй, а курс долара ў абменніку і цэннікі ў крамах — рэальнасць. Як кіраванне рэзервамі звязана з курсавой палітыкай і кантролем інфляцыі, за кошт якіх крыніц фарміруюцца і папаўняюцца золатавалютныя рэзервы і ў якой валюце беларусы захоўваюць свае назапашванні, расказалі эксперты ў тэматычнай праграме на «Першым інфармацыйным».
У сталіцы з малебна ў Свята-Духавым кафедральным саборы пачалася традыцыйная 33-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя
Экспедыцыя «Дарога да святыняў» афіцыйна адкрывае мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства, святкаванне якога адбудзецца ў Касцюковічах. Сёлета яна пройдзе па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна — Беразіно — Клічаў — Бабруйск — Магілёў — Горкі — Мсціслаў — Касцюковічы. Удзельнікам экспедыцыі трэба будзе пераадолець каля 1,2 тысячы кіламетраў. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі праводзяць духоўна-асветніцкія мерапрыемствы, сустракаюцца з вернікамі храмаў і працоўнымі калектывамі, наведваюць мемарыяльныя комплексы і месцы баявой славы, здзяйсняюць візіты ў сацыяльныя ўстановы. Запланавана правядзенне навуковых канферэнцый, урокаў беларускага пісьменства, сустрэчы са школьнікамі, а таксама пасадка традыцыйных малітоўных садоў.
Выстава рукапісаў «Кніжная культура беларускіх татар» з фондаў НББ адкрыецца ў Амане
Унікальная выстава рукапісаў «Кніжная культура беларускіх татар» з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца ў Нацыянальным музеі Султаната Аман 9 верасня. Аб гэтым БелТА расказалі ва ўстанове культуры.
Акцыя «Беларусь адзіная» паедзе па краіне ў новым фармаце
Новы фармат акцыі, якая традыцыйна праводзіцца напярэдадні Дня народнага адзінства, учора прэзентавалі ў ГЦ «Сталіца» ў Мінску.
Трое работнікаў загінулі ў каналізацыйнай шахце. УСК па Гомельскай вобласці ўстанаўлівае абставіны
Следчыя высвятляюць абставіны гібелі траіх работнікаў у каналізацыйнай шахце, паведамілі БелТА ў СК.
2 верасня Беларусь накрые цыклон «Тэса» — чаго чакаць
У сераду, 2 верасня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць тылавая частка цыклону «Тэса». Беларусаў чакаюць прахалода, кароткачасовыя дажджы і лакальныя навальніцы, з-за якіх па ўсёй краіне аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Пры гэтым зацяжных ападкаў сіноптыкі не абяцаюць — дажджы будуць кароткімі і «мазаічнымі».
Летапіс барацьбы і вызвалення
Вераснёўскія падшыўкі «Звязды» 1939 года — жывое сведчанне аб’яднання Беларусі і пачатку новай эпохі. У матэрыялах карэспандэнтаў адлюстравана хроніка тых дзён. Можна бачыць, як сустракалі Чырвоную Армію у розных населеных пунктах, як мянялася жыццё, якія пытанні хвалявалі жыхароў Заходняй Беларусі.
З асаблівым хваляваннем прыязджаю ў невялікія сельскія педагагічныя калектывы — Карпенка
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка з асаблівым хваляваннем прыязджае ў невялікія сельскія педагагічныя калектывы. Аб гэтым ён расказаў журналістам пасля наведвання Межаўскай сярэдняй школы Аршанскага раёна ў сувязі з Днём ведаў, паведамляе БелТА.