Навiны
Каля 10 тыс. навабранцаў прымуць ваенную прысягу ва Узброеных Сілах Беларусі
Каля 10 тыс. навабранцаў сёння прымуць ваенную прысягу ва Узброеных Сілах Беларусі, паведамляе БелТА.
Юрый Сянько: Усе прафсаюзныя санаторыі будуць абноўлены да 2030 года
ФПБ актыўна ўключана ў рэалізацыю задач па развіццю турызму ў краіне. Пра гэта расказаў старшыня нацыянальнага прафцэнтра Юрый Сянько ў час сустрэчы з працоўным калектывам «Санаторыя «Нарач», якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання і была прысвечана тэме развіцця турызму ў Беларусі.
Нацыянальны мастацкі музей выкупіў у беларуса Слуцкі пояс
Слуцкі пояс выкупіў у прыватнай асобы Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларусь і Кітай паглыбляюць навуковае партнёрства
У Пекіне адбылася рабочая сустрэча старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Караніка з прадстаўнікамі Інстытута біяфізікі і Інстытута мікрабіялогіі Кітайскай акадэміі навук, расказалі ў прэс-службе НАН Беларусі. Галоўнай мэтай стала далейшае развіццё двухбаковага навуковага ўзаемадзеяння.
Выстава да Года беларускай жанчыны адкрылася ў Купалаўскім тэатры
Выстава «Купалаўка. Гісторыя ў асобах» адкрылася 20 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Экспазіцыя стала сумесным праектам тэатра з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
Парламенцкія слуханні аб маладзёжнай палітыцы ў Саюзнай дзяржаве пройдуць у Смаленску 21 мая
Парламенцкія слуханні «Аб развіцці маладзёжнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве» пройдуць 21 мая ў Смаленску. Мерапрыемства будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сферы маладзёжнай палітыкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
«Бібліятэчны атлас»: фотавыставу-падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылі ў Мінску
Фотавыстава «Бібліятэчны атлас», прысвечаная 20-годдзю сучаснага будынка бібліятэкі адкрылася 19 мая ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У экспазіцыі — фатаграфіі насычанага, актыўнага паўсядзённага жыцця бібліятэкі: чытальных залаў, рэстаўрацыйнай майстэрні, галерэй, спецыялізаваных фондаў і г.д.
У чым відавочныя перспектывы правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Крыху больш за месяц застаецца да адной з самых маштабных падзей у жыцці Саюзнай дзяржавы — правядзення XІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Гэта сапраўды маштабнае мерапрыемства, якое праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі. Сёлета 25–26 чэрвеня чарговы форум прымуць Мінск і Мінская вобласць, для якіх гэта не проста падзея, а сур’ёзны экзамен: трэба не толькі арганізаваць сустрэчу на найвышэйшым узроўні, але і прадэманстраваць свае прамысловы і інтэлектуальны патэнцыялы. Больш за тое — тэма сёлетняга форуму «Эканамічнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў — аснова ўстойлівага развіцця Беларусі і Расіі», а таму попыт і адказнасць — адпаведныя. Як рыхтуецца Міншчына і ў чым бачаць перспектывы форуму ў іншых рэгіёнах краіны — у матэрыяле нашых карэспандэнтаў.
Барысаўскі БАТЭ шосты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па футболе
У суботу на Нацыянальным футбольным стадыёне ў фінальным паядынку 35-га кубкавага розыгрышу Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ адолелі мінскае «Дынама» ў серыі пасляматчавых пенальці — 8:7 (гульнявы час і дадатковы — 1:1).
Мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ згуляюць у фінале Кубка Беларусі па футболе
Футбалісты мінскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ сустрэнуцца ў фінальным паядынку 35-га розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.