Навiны
У Віцебскай вобласці працягваюцца рэйды ў сталовых навучальных устаноў
На гэты раз сіламі падраздзяленняў аховы ў некалькіх раёнах рэгіёна была спынена серыя спроб незаконнага вынасу прадуктаў харчавання са сталовых школ і іншых навучальных устаноў. Усяго супрацоўнікамі Чыгуначнага, Першамайскага, Кастрычніцкага, Глыбоцкага і Талачынскага падраздзяленняў аховы зафіксавана восем такіх інцыдэнтаў, паведамляе тэлеграм-канал «АХОВА.BY».
На ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» адбылася рэканструкцыя камбікормавай вытворчасці
Дзякуючы рэканструкцыі, вытворчая магутнасць камбікормавай вытворчасці ўзрасце амаль на трэць, значна павялічыцца аб’ём сховішча для зерневай і бялковай сыравіны.
«Проста спяваць крута недастаткова». У Гродне праходзіць рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару»
У Гродне праходзіць рэгіянальны адбор да міжнародных конкурсаў у рамках ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведаміла БелТА.
Як развіваецца мэблевая вытворчасць на Віцебшчыне
Па выніках нарады, праведзенай у Віцебскай вобласці 24 кастрычніка, быў складзены пратакол даручэнняў Прэзідэнта. На яго падставе створаны рабочыя групы, мэта якіх — аказанне кансультацыйнай і іншай дапамогі ў рамках кампетэнцыі, а таксама штоквартальныя справаздачы кіраўніку дзяржавы аб становішчы спраў і развіцці Віцебшчыны. Групы ўзначалілі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.
У Віцебску ўшануюць лаўрэатаў прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
26 лістапада, у 95-ю гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя У. С. Караткевіча. Ён ураджэнец Оршы, і такая ўзнагарода сведчыць аб пашане землякоў да асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры.
У Віцебску падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра
Сёлета ў перыяд самых доўгіх летніх канікулаў звыш за 7 тыс. маладых людзей з ліку студэнтаў, навучэнцаў ССНУ і школ Віцебшчыны аб’ядналі студэнцкія атрады.
«Хто, калі не мы, зробіць месца, дзе мы жывём, прыгажэйшым?»
Што значыць стаць мясцовым
«МЛ Віцебск» упершыню стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе
У нядзелю ў дамашнім паядынку 29-га тура чэмпіянату краіны футбалісты з берагоў Дзвіны разграмілі «Гомель» з лікам 5:0 і за тур да фінішу першынства сталі недасягальнымі для сапернікаў.
Навучэнцы інжынерных класаў Віцебскай вобласці ўпершыню збяруцца на форум
Яго пляцоўкай стане ПДУ імя Ефрасінні Полацкай. Гэты ўніверсітэт з’яўляецца асноўнай кузняй інжынерных кадраў шырокага профілю — ад інфармацыйных тэхналогій да будаўніцтва, нафтахіміі і электраэнергетыкі — на Віцебшчыне.
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава адзначае сваё 115-годдзе
Да святкавання такой саліднай даты ўстанова адукацыі падышла ў якасці аднаго з лідараў Міжнароднага рэйтынгу «Тры місіі ўніверсітэта».