Навiны
«БЕЛДЖЫ» заняў дамінуючую долю рынку ў 65 %
Аб продажы новых легкавых аўтамабіляў у лютым 2026-га расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
Міжнародная канферэнцыя па абароне нацыянальных брэндаў праходзіць у Мінску
Ва ўмовах усё большай канкурэнцыі на сусветных рынках і павелічэння долі высокатэхналагічнай прадукцыі абарона інтэлектуальнай уласнасці ператвараецца з юрыдычнай фармальнасці ў адзін з ключавых фактараў эканамічнай бяспекі краіны. Да таго ж, паводле слоў намесніка старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віталя Вабішчэвіча, цяжка пераацаніць значнасць экспарту для Беларусі, улічваючы індустрыяльны характар эканомікі і шырокую сетку вытворчасцяў практычна ва ўсіх галінах прамысловасці.
Новы сквер, прысвечаны беларускай жанчыне, з’явіцца ў Гродне
У Год беларускай жанчыны ў Гродне з’явіцца новы сквер, прысвечаны жанчынам. Пра гэта старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель расказаў БелТА на ўрачыстым прыёме ў гонар Дня жанчын.
Апошнія званкі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвіняць у Беларусі 23 мая
У Беларусі апошнія званкі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвіняць 23 мая. Аб гэтым БелТА паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова.
Сям’я або кар’ера? Што важней для беларусак, расказала сацыёлаг
Прыярытэт сям’і ў жыцці беларускай жанчыны пацвярджаюць даныя рэспубліканскага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў 2025 годзе. Пра гэта паведаміла навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Алеся Салавей.
Унёсак прадстаўніц прыгожага полу ў станаўленне беларускай дзяржаўнасці — неацэнны
Прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Дыялог эпох у жаночых лёсах: ад першых да перадавых» адбылася напярэдадні 8 Сакавіка ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Выстаўка дазваляе акунуцца ў гісторыю лёсаў выдатных жанчын Беларусі, якія сталі першымі ў сваіх прафесіях і зрабілі значны ўнёсак у развіццё краіны.
Год беларускай жанчыны ў рытме спорту. Старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба аб маштабным праекце і сюрпрызах новага сезона
Маштабны праект «Спорт для ўсіх» ужо вядомы многім беларусам: у 2025 годзе да яго далучыліся тысячы чалавек. Пад адкрытым небам, пры любым надвор’і яны прыходзілі на бясплатныя трэніроўкі па фітнесе, зумбе, ёзе, удзельнічалі ў забегах, гулялі ў настольны тэніс і шахматы. Ініцыятыва настолькі спадабалася прыхільнікам здаровага спосабу жыцця, што варыянта не прадаўжаць яе проста не было. Якім будзе новы сезон праекта і што прапануе «Спорт для ўсіх» прадстаўніцам прыгожага полу ў Год беларускай жанчыны, у эксклюзіўным інтэрв’ю БелТА расказаў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка.
Падзяка за вернасць справе
Ёсць сярод нас жанчыны, якіх называюць вернымі. Яны не пройдуць міма чужой праблемы, змогуць далікатна прамаўчаць, калі трэба, і рашуча выказацца ў абарону дабра, падтрымаць безабароннага, не сагнуцца перад складанасцямі. Так можна сказаць пра Валянціну Рагоўскую. Больш за 20 гадоў яна ўзначальвала Гомельскі абласны драмтэатр. Пры ёй калектыў атрымаў званне Заслужанага, тры артысты сталі народнымі, пачалі праводзіцца славянскія тэатралізаваныя сустрэчы, зарадзіліся новыя фестывалі ў розных раёнах.
Прэзідэнт Ганы расказаў аб беларускім трактары, які выкарыстоўвае ў асабістай гаспадарцы
Прэзідэнт Ганы Джон Драмані Махама расказаў, што выкарыстоўвае беларускі трактар у асабістай гаспадарцы. Гэтай інфармацыяй ён падзяліўся на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым, які прыляцеў у краіну з першым у гісторыі двухбаковых адносін рабочым візітам, паведамляе БелТА.