Навiны
Асаблівасці працоўнага тыдня сенатараў
У рамках дабрачыннай акцыі «Збяром партфель першакласніку» намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік дырэктара па развіцці СТАА «Контэ Спа» Валянцін Байко наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу, размешчаны ў Гродне. Сенатар пазнаёміўся з выхавальнікамі дзіцячага дома і дзецьмі, якія тут пражываюць.
Героі жніва з Баранавіцкага раёна аб рэкордах, планах і мары
Хлебная ніва ў Беларусі ў асноўным убрана. У рэгіёнах напоўніцу рыхтуюцца да галоўнага свята хлебаробаў — «Дажынак». Знайшоўшы момант, калі ў перадавікоў жніва з’явілася крыху часу пагутарыць з журналістамі, карэспандэнты БелТА адправіліся ў адну з найлепшых гаспадарак Брэсцкай вобласці — ААТ «Крошын» Баранавіцкага раёна. Тут атрымалі шчодры ўраджай, своечасова і якасна ўбралі. Аб рэкордах, планах і любімай справе пагутарылі з героямі цяперашняй гарачай пары.
Як пазбегнуць гіпертэнзіі і што рабіць, калі лекі не дапамагаюць?
Павышаны ціск — частая прычына звароту да ўрача. Аднак за кароткі час прыёму доктар не заўсёды паспявае расказаць, як жыць з артэрыяльнай гіпертэнзіяй і якія асаблівасці ёсць у гэтай хваробы. Напрыклад, на яе пачатковым этапе, усяго толькі змяніўшы лад жыцця, можна цалкам пазбегнуць праблем з ціскам. Што для гэтага трэба рабіць, чаму тут так важныя фізічныя нагрузкі і якія з іх не падыходзяць, а таксама як быць, калі прызначаныя лекі не дапамагаюць, разбіраемся з загадчыкам раённага кардыялагічнага цэнтра 6-й Цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Мінска Таццянай КУЗЬМІЧ.
У Мінску да Дня горада з'явіцца дзевяць новых зон адпачынку
У сталіцы да Дня горада плануецца адкрыць дзевяць новых зон адпачынку. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Кацярына Кароткіна, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прапануе Кітаю будаваць у Беларусі цяплічныя комплексы
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння на 11 участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Два чалавекі пацярпелі пры сутыкненні дзвюх легкавушак у Мінску
Два чалавекі пацярпелі пры сутыкненні двух легкавушак у Мінску. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Рух на ўчастку М5 у Мінскім раёне часова абмяжуюць
На 23-м км дарогі М5 Мінск — Гомель паблізу вёскі Гузгалаўка Мінскага раёна 1 верасня рух усіх відаў транспарту ў напрамку Мінска будзе часова абмежаваны. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Што апрануць у прахалодзе восеньскіх змярканняў?
Гід па стыльнай верхняй вопратцы міжсезоння