Навiны
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Эдгарда Запашнага з 50-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Эдгарда Запашнага з 50-годдзем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі з нацыянальным святам Наадам і запрасіў яго ў Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха з нацыянальным святам — Наадамам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сёлета Камянецкую вежу наведалі больш за 10 тыс. турыстаў
Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — Камянецкую вежу ў першай палове 2026 года наведалі больш за 10 тыс. турыстаў. Пра гэта паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
Партыю папулярнай халвы здымаюць з продажу ў Беларусі — у ёй выявілі цяжкі метал
Спецыялісты дзяржаўнага санітарнага нагляду выявілі ў продажы партыю сланечнікавай халвы, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі. Пра гэта паведамілі ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Гомельскай вобласці.
Бяспека на вадзе — гэта не толькі пра купальшчыкаў
Лета ў самым разгары, і на вадаёмах краіны рыбакі і яхтсмены нават у такое не вельмі цёплае надвор’е — карціна звычайная. Таму Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах (ДІМС) нагадвае: адпачынак на вадзе патрабуе не толькі добрага настрою, але і строгага выканання правілаў бяспекі.
Кіраўніцтва Савета Рэспублікі азнаёмілася з дзейнасцю Беларускай АЭС
Старшыня Савета Рэспублікі разам з членамі Прэзідыума наведалі флагман айчыннай энергетыкі — Беларускую атамную электрастанцыю. Гэта без перабольшання найбуйнейшы для краіны высокатэхналагічны праект, які адпавядае самым сучасным патрабаванням бяспекі. У ходзе візіту парламентарыі азнаёміліся з унікальнымі тэхналогіямі і шматузроўневай сістэмай забеспячэння бяспекі БелАЭС, а таксама пагутарылі з працоўным калектывам.
Удасканалены парадак кансервацыі дзяржаўнай маёмасці. Што змяняецца
Удасканалены парадак кансервацыі дзяржаўнай маёмасці. Больш падрабязна аб змяненнях расказалі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Каб не згас агонь Радзімы
Памятаеце: «Купалінка, купалінка...» — нязгасны народны гімн беларускай культуры. Як і агонь продкаў, нібы авеяны туманамі пад-над Прыпяццю альбо Дняпром, гучыць гэты заварожваючы голас. Самае народнае, самае наша — беларускае — свята. Магія купальскай ночы ды моц сонца. Для земляробаў-беларусаў то была важная дата. Зараз мы прагрэсіўныя, модныя, «упакаваныя», але добра, што не забыліся і пра сваю зямлю — аснову. Песцімся ў промнях малой радзімы, хаты бацькоў.
Мінфін правядзе аўкцыён па размяшчэнні валютных дзяржаблігацый 14 ліпеня
Міністэрства фінансаў абвясціла аб правядзенні 14 ліпеня аўкцыёну па размяшчэнні дзяржаўных імянных аблігацый у доларах ЗША ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паведаміла БелТА.
Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць перанос рэгулярнага рэйса з Маталы ў Каломба
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі і Шры-Ланцы (па сумяшчальніцтве) Міхаіл Касько сустрэўся з міністрам партоў і грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі Анура Карунатхілака. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.