Навiны
Доларавая ліхаманка: амерыканская валюта дэманструе горшы вынік за апошнія чатыры гады
Долары распрадаюць чацвёрты дзень запар у сусветным маштабе. Учора Bloomberg зафіксаваў рэкорднае з сакавіка 2022 года зніжэнне амерыканскай грашовай адзінкі ў дачыненні да асноўных валют краін, якія з’яўляюцца гандлёвымі партнёрамі ЗША. У выніку спотавы індэкс долара Bloomberg Dollar Spot Index (BBDXY), які разлічваецца агенцтвам, у аўторак страціў 0,4 %.
Ратавальнікі Гомельскай вобласці дапамаглі аўтамабілю хуткай дапамогі і школьнаму аўтобусу, якія захраслі ў снезе
У Гомельскай вобласці ратавальнікі за мінулыя суткі прыходзілі на дапамогу аўтамабілю хуткай медыцынскай дапамогі і школьнаму аўтобусу, якія захраслі ў снезе, паведамляе БелТА.
Беларусь мае намер пашыраць таварную наменклатуру біржавога гандлю з Азербайджанам
У прыватнасці, плануецца павялічыць аб’ёмы біржавога гандлю Беларусі і Азербайджана па ўжо прапрацаваных таварных кірунках і дапоўніць пералік тавараў новымі перспектыўнымі пазіцыямі, паведамілі ў БУТБ.
Ва Узброеных Сілах працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей
Мерапрыемствы праводзяцца па даручэнні Прэзідэнта краіны і прадоўжацца да вясны. У прыватнасці, 19-я асобная механізаваная брыгада на працягу пяці дзён адпрацавала комплекс вучэбна-баявых задач.
«Прэзідэнт на самым жорсткім кантролі трымае ход праверкі»
Дзяржсакратар Савета Бяспекі — аб новых падрабязнасцях праверкі гатоўнасці ва Узброеных Сілах
Вальфовіч аб асаблівасці цяперашняй праверкі УС: Прэзідэнт асабіста прыводзіць у боегатоўнасць воінскія часці
Адно з механізаваных злучэнняў прыведзена ў баявую гатоўнасць у штатах мірнага часу ў рамках праверкі Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым журналістам заявіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.
Астап Бэндэр едзе на гастролі: прэм’ерны спектакль «горкаўцаў» у Брэсце і Пінску
Бліжэйшыя выхадныя ў Брэсцкую вобласць завітае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага са спектаклем «12 крэслаў», прэм’ера якога адбылася ў пачатку бягучага сезона.
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне з 5 па 6 чэрвеня
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне адбудзецца 5-6 чэрвеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
Як зразумець праблемы пажылога чалавека, ведаюць спецыялісты Валожынскага ТЦСАН
Быць неабыякавымі і дапамагаць таму, хто ў гэтым мае патрэбу, нас вучылі з дзяцінства. Камусьці гэтыя навыкі спатрэбіліся дома — у доглядзе за пажылымі бабулямі або дзядулямі, а для кагосьці яны сталі часткай прафесіі. Без гэтых чалавечых якасцяў не ўяўляе сваёй працы калектыў Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усяго на базе цэнтра функцыянуе пяць аддзяленняў. Грамадзян, якія карыстаюцца сацыяльнымі паслугамі ў паўстацыянарнай форме, — 159. Ёсць і тыя, каму неабходна дапамога ў хатніх умовах. Дакладна можна сцвярджаць адно: спецыялісты клапоцяцца аб усіх. Карэспандэнты «Звязды» пераканаліся ў гэтым, адправіўшыся ў раённы цэнтр.
VI Калядны епархіяльны фестываль нядзельных школ пройдзе ў Магілёве
VI Калядны епархіяльны фестываль мастацкай творчасці калектываў нядзельных школ «Узносьце славу Госпаду!» пройдзе 25 студзеня ў Магілёве. Аб гэтым БелТА паведамілі ў аблвыканкаме.