Навiны
Сельгаспрадпрыемствы Беларусі ў чатыры разы павялічылі экспарт у Азербайджан праз БУТБ
У выніку за студзень-красавік 2026-га ўдзельная вага сельгаспрадукцыі ў структуры біржавога тавараабароту нашай краіны і Азербайджана вырасла ў 3,6 раза год да года — да 11%.
У Магілёве пры падтрымцы Банка развіцця створана ўнікальная вытворчасць базальтавага ўцяпляльніка
Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра абароны
Вынікі праверкі Узброеных Сіл і кадравае пытанне
Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я зняў абмежаванні з беларусаў
Амаль 600 тыс. чалавек адпачнуць у санаторыях Беларусі гэтым летам
У Беларусі праходзіць камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання і часцямі тэхзабеспячэння
Як знізіць плату за арэнду дзяржаўнай нерухомай маёмасці для бытавых паслуг, расказалі ў Дзяржкаммаёмасці
На пяцігодку стаіць задача забяспечыць комплекс меліярацыйных работ на плошчы 431 тысяча гектараў
Падчас нядаўняй вялікай камандзіроўкі на Гомельшчыну Прэзідэнт указаў на неабходнасць разумных і адказных адносін да меліяраваных зямель. Захаванне ўрадлівасці глебы, па словах беларускага лідара, з’яўляецца дзяржаўнай задачай. Асаблівае значэнне, удакладніў Аляксандр Лукашэнка, меліярацыя набывае на поўдні Беларусі. Адказным за меліярацыю Прэзідэнт даручыў усё пракантраляваць. «На Палессі гэта найважнейшае пытанне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэтай актуальнай тэме была таксама прысвечана нарада, якая прайшла ў дзяржаўным аб’яднанні «Белводгас» з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леаніда ЗАЙЦА.