Навiны
Зацверджана Праграма дзеянняў урада па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі на 2026—2030 гады
Прэзідыум Савета Міністраў зацвердзіў праграму дзеянняў урада па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі на 2026—2030 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь дадзены старт Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!»
Напярэдадні Дня Канстытуцыі 25 юным беларусам з усіх рэгіёнаў краіны ўручылі іх першыя пашпарты. Важны момант у жыцці кожнага маладога чалавека, які дазваляе глыбей усвядоміць сваю адказнасць перад грамадствам і дзяржавай, падзялілі з хлопцамі і дзяўчатамі карэспандэнты газеты «Звязда».
Вызначаны памеры матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі ў 2026 годзе
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ва ўрадзе.
Якія рэгіёны Беларусі ўжо закранула вясновае разводдзе, расказалі гідролагі
Якія рэгіёны Беларусі ўжо закранула вясновае разводдзе, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як у МУС падтрымліваюць шматдзетныя сем’і супрацоўнікаў
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў прыём міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым шматдзетных маці, якія праходзяць службу ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках, жанчын-міліцыянераў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама старшыняў пярвічных арганізацый саюза жанчын МУС, перадае БелТА.
Беларускія медыкі выконваюць усе магчымыя ў свеце аперацыі па вяртанні слыху
У нашай краіне выконваюцца ўсе віды высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў на вуху, якія існуюць у свеце. За апошнія 10 гадоў ніводны грамадзянін Беларусі не выехаў на лячэнне за мяжу. Больш за тое, на лячэнне ў РНПЦ отарыналарынгалогіі штогод прыязджаюць замежныя грамадзяне — як з краін СНД, так і іншых, у тым ліку Ізраіля, Германіі і ЗША. Вярнуць слых беларускія медыкі дапамагаюць у любым узросце. Самыя маленькія пацыенты, якім робіцца адна з найскладанейшых аперацый па аднаўленні слыху — кахлеарная імплантацыя, — шасцімесячныя дзеткі. Пры гэтым узрост дарослых для падбору слыхавых апаратаў і хірургічных умяшанняў не абмежаваны.
Пасол Узбекістана заявіў аб імкненні вывесці адносіны з Беларуссю на больш высокі ўзровень
Капыльская кузня чэмпіёнаў
Капыльская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа даўно заслужыла рэпутацыю кузні талентаў у свеце беларускага біятлона. Сёння гэта цэнтр прыцягнення для юных спартсменаў усяго рэгіёна, дзе пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў пачынаецца шлях да будучых перамог.
Далікатная дзяўчына за рулём вялізнага МАЗа
Заўважыўшы, што вялізным МАЗам-смеццявозам кіруе далікатная дзяўчына, на ёй затрымліваюць здзіўленыя позіркі нават эмацыянальна закрытыя людзі.