Навiны
У Пекіне плануюць давесці ўзровень лічбавізацыі транспартнай інфраструктуры да 95%
Згодна з планам развіцця сучаснай комплекснай транспартнай сістэмы на перыяд 15-й пяцігодкі, у Пекіне да 2030 года ўзровень лічбавізацыі транспартнай інфраструктуры плануецца давесці да 95%, а долю паездак з выкарыстаннем экалагічных відаў транспарту ў цэнтральнай частцы горада — да 78%, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
У Фучжоу праходзіць Форум па супрацоўніцтве СМІ
Кітайская правінцыя Гуйчжоу здзейсніла скачкападобнае развіццё ў індустрыі вялікіх даных
Правінцыя Гуйчжоу, якая традыцыйна адносіцца да эканамічна менш развітых правінцый на паўднёвым захадзе Кітая, сёння дэманструе нечакана высокія тэмпы развіцця індустрыі лічбавага інтэлекту: тут размяшчаюцца больш за 60 тысяч профільных прадпрыемстваў, сканцэнтраваны звыш 120 партнёраў экасістэмы Huawei Cloud і бурна развіваюцца такія новыя фарматы бізнесу, як разметка даных і ўвасоблены штучны інтэлект, перадае «Сіньхуа».
Кітайскі майстар пакарыў вяршыню сусветнага хлебапячэння
Выкладчык Учжунскага тэхнічнага каледжа ў горадзе Сучжоу (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) Гун Сінь калісьці працаваў на заводскім канвееры, а сёння з’яўляецца прызнаным спецыялістам у галіне хлебапячэння, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
У кітайскім Піньяа захоўваюць і развіваюць тысячагадовыя традыцыі лакавага мастацтва
У старажытным горадзе Піньяа правінцыі Шаньсі (Паўночны Кітай) ужо больш за тысячу гадоў вырабляюць унікальныя лакавыя вырабы ў традыцыйнай тэхніцы «туйгуан». Мясцовыя майстры беражліва захоўваюць гэтае старадаўняе рамяство, развіваюць яго і перадаюць з пакалення ў пакаленне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн .
Усё больш кітайцаў гатовы плаціць за камедыйныя шоу
У спажыўцоў у Кітаі няма недахопу ў бясплатных камедыйных шоу на мабільных тэлефонах. Аднак усё часцей яны гатовы плаціць за магчымасць паглядзець гэтыя выступленні ўжывую, перадае «Сіньхуа».
У кітайскай правінцыі Юньнань збіраюць ураджай авакада
У кастрычніку ў Мэнлянь-Дай-Лаху-Васкам аўтаномным павеце правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) саспеў ураджай авакада. Чакаецца, што ён дазволіць замясціць каля 15% імпарту гэтых пладоў у краіну, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На Учжэньскім саміце разгледзяць развіццё штучнага інтэлекту з адкрытым зыходным кодам
Парадак дня маючага адбыцца Учжэньскага саміту ў рамках Сусветнай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту (World Internet Conference, WIC) 2026 года сфакусуецца на развіцці штучнага інтэлекту (ШІ) з адкрытым зыходным кодам, а таксама на міжнародным супрацоўніцтве ў сферы развіцця і кіравання ШІ. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства, перадае «Сіньхуа».
Кожны трэці аўтамабіль, які прадаецца ў свеце, кітайскай вытворчасці
З 2015 года Кітай ужо 11 гадоў запар займае першае месца ў свеце па продажах аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. Кожны трэці аўтамабіль, які рэалізуецца ў свеце, зроблены ў КНР. Пры гэтым у самім Кітаі два з кожных трох прададзеных легкавых аўтамабіляў — на новых крыніцах энергіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».