Навiны
Фінал конкурсу прыгажосці для шматдзетных маці «Краса Беларусі» пройдзе 22 жніўня ў Мінску
Фінал рэспубліканскага конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі» пройдзе ў Мінску 22 жніўня. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская, паведаміла БелТА.
Пацікавіліся, як маладыя спецыялісты адчуваюць сябе на першым працоўным месцы
«Галоўнае, каб такія людзі былі»
Прэзідэнт узнагародзіў перадавікоў жніва за высокія паказчыкі падчас уборачнай кампаніі
Перавагі эксперыментальнай праекцыйнай падсветкі на трасе ад Брэста да Белавежскай пушчы назваў эксперт
Пра тое, якія новаўвядзенні і змены з’явіліся ў прававых актах па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці, расказаў праваахоўнік
Так, за кіраванне транспартным сродкам асобай пасля заканчэння тэрміну дзеяння вадзіцельскага пасведчання ўстаноўлены штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь. Раней быў ад 5 да 20 базавых велічынь. Акрамя таго, такое правапарушэнне стала правіннасцю і калі вадзіцель не ўсочыць, што тэрмін яго вадзіцельскага пасведчання скончыўся, то першы раз ён вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.
У Магілёўскай вобласці ўстанавілі тэрміны збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін
У Магілёўскай вобласці ўстанавілі тэрміны збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін у бягучым годзе. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Суткі на ліквідацыю дэфекту. Як у Мінску рэагуюць на скаргі пра дрэнныя ўчасткі дарог
Як у Мінску рэагуюць на скаргі, якія датычыліся дрэннага дарожнага пакрыцця, расказаў БелТА намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Арцём Ганчар.
Сенатар Ірына Абельская — пра парламенцкую дзейнасць і развіццё айчыннай медыцыны
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Ірына Абельская ўпэўненая: калі ты з’яўляешся кіраўніком і вырашаеш пэўнае кола задач у сваёй непасрэднай сфер — гэта заўсёды прадугледжвае кантакты з шырокімі пластамі насельніцтва, структурамі і аб’яднаннямі.
«Чакаем вельмі шмат гасцей». Русы пра «Кліч Палесся», прывабнасць і эфектыўнасць рэгіянальных фестываляў
Фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» сёлета чакае вельмі шмат гасцей. На гэтым зрабіў акцэнт старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Міхаіл Русы падчас наведвання Петрыкаўскага раёна, паведамляе БелТА.