Навiны
Венгрыя і Славакія блакіравалі рашэнне ЕС аб выдзяленні крэдыту ў 90 млрд еўра Украіне
Венгрыя і Славакія блакіравалі рашэнне саміту Еўрасаюза аб зацвярджэнні ваеннага фінансавання Кіева ў памеры 90 млрд еўра на 2026—2027 гады і 20-га пакета санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Апытанне паказала, што дзве трэці літоўцаў перакананыя ў пагаршэнні сітуацыі ў краіне
Пяскоў: у перагаворах па Украіне настала паўза, у амерыканцаў іншыя прыярытэты
Паўза ўзнікла ў перагаворах па Украіне з-за наяўнасці ў ЗША іншых прыярытэтаў у сувязі з канфліктам на Блізкім Усходзе. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведаміла БелТА.
Колькасць загінулых ад удараў Пакістана па Кабуле павялічылася да 400
У выніку авіяўдараў Пакістана па сталіцы Афганістана Кабуле колькасць загінулых павялічылася да 400, не менш за 250 чалавек атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміў партал TOLO news са спасылкай на намесніка прэс-сакратара афганскага ўрада Хамдулу Фітрата. Расказала БелТА.
Ці наступіць услед за абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе эра дыпламатыі?
У Казахстане завяршылася галасаванне на рэферэндуме па праекце новай Канстытуцыі
Апытанне: больш за 70% жыхароў Літвы не давяраюць ураду
Ураду Літвы, які ўзначальвае прэм’ер Інга Ругінене, не давяраюць больш за 70% жыхароў краіны. Пра гэта паведамляе БелТА.
Цана нафты маркі Brent паднялася вышэй за $100 за барэль
У Еўропе наспявае сацыяльны крызіс праз рост цэн на энерганосьбіты
Цана на энерганосьбіты можа сапсаваць дэмакратычны спакой у Еўропе. Развязаная ЗША і Ізраілем чарговая вайна на Блізкім Усходзе пагражае перадзелам усёй сусветнай эканомікі, якая так ці інакш была (і застаецца) залежнай ад паставак вуглевадародаў з рэгіёна Персідскага заліва. На сусветных біржах у апошнія дні кошт бараля нафты Brent дасягаў рэкордных 110-120 долараў. Такога ралі планета не бачыла, мабыць, з часоў канца 2000-х. Тады гонка цэн на энергетычныя тавары скончылася каласальным глабальным фінансавым і эканамічным крызісам. Магчыма, нешта падобнае чакае нас у недалёкай будучыні. Праўда, ужо рынкі не настолькі глабальныя, як у мінулым стагоддзі. Таму энергетычны крызіс можа закрануць не ўсе рэгіёны.
Парламент Венгрыі прыняў рэзалюцыю супраць прыёму Украіны ў ЕС
Венгерскі парламент прыняў рэзалюцыю супраць прыёму Украіны ў Еўрапейскі Саюз і аказання ёй фінансавай дапамогі ў мэтах працягу баявых дзеянняў. Пра гэта паведаміла БелТА.