Навiны
Мінск і Масква пашыраюць турыстычнае супрацоўніцтва
Масква 14—16 лістапада прадставіць турыстычны патэнцыял у Мінску. У беларускай сталіцы пройдзе некалькі мерапрыемстваў, аб’яднаных тэмай турызму і гасціннасці: мае адбыцца выязная бізнес-місія маскоўскай турыстычнай галіны і адкрыццё турыстычнага цэнтра «Масква» на плошчы Свабоды.
БДУ стане цэнтрам міжнародных навуковых дыскусій з удзелам звыш 280 экспертаў
14 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбудзецца цыкл міжнародных навуковых форумаў. У іх возьмуць удзел больш за 280 навукоўцаў з Беларусі і замежжа. Ужо сёння факультэты журналістыкі і філалагічны прымаюць удзельнікаў. Пачне серыю XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка‑2025: стан, праблемы, перспектывы».
Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 17 медработнікаў у Мінску. Што здарылася?
Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 17 работнікаў аднаго з медыцынскіх цэнтраў Мінска па факце крадзяжу грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры, паведамляе БелТА.
У сталіцы праходзіць Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025
Яна чакае гасцей у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, дзе будзе праходзіць да 14 лістапада. Сёлета акрамя беларускіх прадпрыемстваў свае дасягненні, тэхналогіі і навінкі вытворчасці прадэманструюць удзельнікі з Расіі, Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Індыі, Турцыі. Адбудуцца В2В-перагаворы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак Беларусі і Расіі, замежнымі дэлегацыямі. На ўзроўні пасольскіх дэлегацый PRODEXPO наведаюць госці з 27 дзяржаў.
Гэтымі днямі беларуская сталіца прымала II Кангрэс свабоды «За мір і развіццё»
Яго арганізатар — Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі. На дыялогавай пляцоўцы сустрэліся больш за 100 палітыкаў, экспертаў і аналітыкаў — прадстаўнікоў з краін ЕС, ЗША, Індыі, Азіі, Блізкага Усходу, Расіі. Мэта форуму — аб’яднаць здаровыя палітычныя сілы ў свеце, абмеркаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, свет без санкцый, войнаў і ціску.
Мінск заззяе: святочную ілюмінацыю ўключаць у першай дэкадзе снежня
Святочная падсветка ў Мінску запрацуе ў першай дэкадзе снежня. У горадзе ўжо прыступілі да ўстаноўкі светлавога афармлення на 28 навагодніх ёлках. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Навацыі і трэнды. Міжнародны сімпозіум хлебапёкаў збярэ ў Мінску 12 лістапада больш за 250 экспертаў
Міжнародная выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 пройдзе ў Мінску 11—14 лістапада
Мінчанін вырошчваў каноплі ў сябе дома, распачата крымінальная справа
Супрацоўнікі наркакантролю Цэнтральнага РУУС затрымалі 42-гадовага мінчаніна, які абсталяваў памяшканне для вырошчвання канапель у сябе дома. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Агульная працягласць веладарожак у Мінску — больш за 350 км
Веласіпедны турызм — папулярны від актыўнага адпачынку сярод мінчан і гасцей сталіцы, развіццю якога ўдзяляецца шмат увагі. Так, агульная працягласць веладарожак у Мінску перавысіла 350 км. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» расказаў дырэктар Інфармацыйна-турысцкага цэнтра Аляксей Русакевіч.