Навiны
На чарговым пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі шэраг законапраектаў
Увага народных выбраннікаў была засяроджана на праектах законаў, якія датычацца афіцыйных геральдычных сімвалаў, перавозак небяспечных грузаў, перапісу насельніцтва, а таксама тых, што ахопліваюць пытанні міжнароднай дзейнасці, ратыфікацыі заключаных міжнародных пагадненняў.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт знаёміць школьнікаў з перспектыўнымі прафесіямі
Адчуць сябе студэнтам
Беларусь і Лаос дамовіліся развіваць народную дыпламатыю і спрашчаць умовы для бізнесу
Змястоўныя, даверныя і плённыя — так ахарактарызаваў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў перагаворы, якія адбыліся сёння, з намеснікам прэм’ер-міністра, міністрам замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тхангсаванам Фамвіханам, перадае БелТА.
У Беларусь прыбыў намеснік прэм’ер-міністра Лаоса. Што ў праграме візіту?
Беларусь з афіцыйным візітам наведвае намеснік прэм’ер-міністра, міністр замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тхангсаван Фамвіхан, перадае БелТА.
Надаль увойдзе ў савет дырэктараў мадрыдскага «Рэала»
У футбольным клубе чакаюць, што легендарны тэнісіст зробіць уклад у сучаснасць і будучыню «Рэала».
Восеньская навальніца і +24 градусы ў Пінску: чым здзіўляла надвор’е ў кастрычніку
Кастрычнік 2026 года быў вельмі цёплым (разам з кастрычнікам 1967 года заняў другое месца). Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі склала 9,7 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 2,9 градуса. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Аб фактарах небяспекі пры галалёдзіцы расказалі ў МНС
На асобных участках дарог Беларусі сёння прагназуецца галалёдзіца. У МНС паведамілі, якія фактары небяспекі могуць узнікнуць з-за гэтай з’явы, піша БелТА.
Узбуджаная крымінальная справа ў адносінах да прадстаўнікоў кампаніі «Bayer»
Замежная кампанія пералічыла з беларускіх рахункаў больш за 1,35 мільярда рублёў, а ад выплаты падаткаў ухілілася
«Белавія» за 10 месяцаў перавезла больш за 2 млн пасажыраў
Са студзеня па кастрычнік самалёты кампаніі здзейснілі больш за 15 800 рэйсаў, а рост да мінулага года склаў 14% — тады двухмільённая мяжа была дасягнута толькі ў снежні.