Навiны
Пасол Беларусі: Супрацоўніцтва з Расіяй развіваецца ў пазітыўным ключы
Беларуска-расійскае супрацоўніцтва развіваецца ў пазітыўным ключы. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, паведамляе БелТА.
Прафсаюз работнікаў лесу правёў аўтапрабег Памяці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання правёў маштабную патрыятычную акцыю, прымеркаваную да Дня Перамогі. Прафсаюзныя актывісты ўшанавалі памяць загінулых у гады вайны на 81 памятным месцы — гэта як шырока вядомыя гістарычныя аб’екты, так і невялікія, але не менш значныя для жыхароў месцы.
У Мінску адкрыўся новы вучэбна-лабараторны корпус энергетычнага факультэта БНТУ
Урачыстаму мерапрыемству не перашкодзілі ні моцны дождж, ні халоднае надвор’е — каля новага, святочна ўпрыгожанага корпуса сабраліся студэнты, выкладчыкі і шматлікія госці. Падзяліць з імі значную падзею прыбылі і намеснік Прэм’ер-міністра Віктар КАРАНКЕВІЧ, міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ, міністр энергетыкі Дзяніс МАРОЗ, кіраўнікі будаўнічых арганізацый і госці з Расіі — рэктары профільных ВНУ, з якімі ў галоўнага тэхнічнага ўніверсітэта краіны доўгае і трывалае супрацоўніцтва.
У Беларусі павышаюць экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы
У Беларусі павышаюць экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Рыме
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пераможна пачала выступленне на турніры WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам 7,2 млн еўра, паведамляе БелТА.
НАК: рашэнне МАК аб зняцці санкцый з беларусаў павінна стаць арыенцірам для міжнародных спартыўных федэрацый
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь вітае рашэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 7 мая 2026 года ў адносінах да беларускіх спартсменаў. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве НАК Беларусі, паведамляе БелТА.
У Беларусі пасеяна 77% яравых культур
У Беларусі пасеяна 77% яравых культур, паведамляе БелТА.
Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі, паведамляе БелТА.
На Сонцы адбылася магутная ўспышка з эфектным выбухам
Магутная ўспышка з эфектным выбухам адбылася на Сонцы. Пра гэта паведамляе БелТА.