Top.Mail.Ru

Навiны

Праваслаўны фестываль запрашае на «Каўчэг»

Праваслаўны фестываль запрашае на «Каўчэг»

З 26 снежня па 6 студзеня ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» у Мінску будзе праходзіць традыцыйны праваслаўны фестываль «Радасць». Мерапрыемства праводзіцца па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 

Нацыянальна-культурныя аб’яднанні далучыліся да акцыі «Нашы дзеці»
274

Нацыянальна-культурныя аб’яднанні далучыліся да акцыі «Нашы дзеці»

У Сацыяльна-педагагічным цэнтры Фрунзенскага раёна пабывалі незвычайныя госці. Выхаванцам прытулку, які знаходзіцца пры цэнтры, яны падарылі навагоднія прыгоды з песнямі і танцамі розных народаў. 

Падведзены вынікі конкурсу «Пазнай Беларусь»
1002

Падведзены вынікі конкурсу «Пазнай Беларусь»

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХІІІ Рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» прайшла ў Нацыянальным Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 

Як развіваецца індустрыя адпачынку
293

Як развіваецца індустрыя адпачынку

Прапановы для турыстаў
Куды ў снежні — студзені можна прыйсці па святочны настрой? У музеі!
265

Куды ў снежні — студзені можна прыйсці па святочны настрой? У музеі!

Многія з беларускіх музеяў рыхтуюць святочныя праграмы, праводзяць батлеечныя спектаклі, запрашаюць асаблівых гасцей, тут можна даведацца пра святочныя традыцыі, а часам і развучыць калядныя песні. 

Духоўны цэнтр у Будславе запрашае на святы
268

Духоўны цэнтр у Будславе запрашае на святы

Па прапанове Прэзідэнта ў Беларусі ствараюцца духоўныя цэнтры вядучых канфесій. Канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы і развіццю адной з галоўных святыняў — Будславу — прайшла ў Доме Прэсы.

У МЗС прайшла сустрэча з прадстаўнікамі дыяспары
272

У МЗС прайшла сустрэча з прадстаўнікамі дыяспары

У Міністэрстве замежных спраў прайшло пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Кожны год у снежні на яго прыязджаюць кіраўнікі грамадскіх арганізацый з розных куткоў свету, каб падзяліцца вынікамі работы за год, абмяняцца ідэямі, абмеркаваць перспектывы далейшага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі розных дзяржаўных органаў і ўстаноў. 

У рэабілітацыйным цэнтры прайшоў дабрачынны канцэрт
261

У рэабілітацыйным цэнтры прайшоў дабрачынны канцэрт

Кожны год у пачатку снежня па ініцыятыве апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў прыязджаюць творчыя калектывы нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Гэта прадстаўнікі розных народаў (армяне, яўрэі, чувашы, башкіры, палякі, малдаване, карэйцы, украінцы, грузіны), якія пражываюць побач з намі, але зберагаюць свае традыцыі. Іх песні і танцы дазваляюць адчуць прыгажосць і глыбіню культур, і на пэўны час «выправіцца» ў музычнае падарожжа па розных краінах свету.

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў патрыятычны тэлемост
360

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў патрыятычны тэлемост

Нацыянальная бібліятэка правяла беларуска-расійскі тэлемост «Піянеры-героі», які аб’яднаў прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі Мінска, Масквы, Екацярынбурга, Гур’еўска, Нікалаеўска-на-Амуры, Камсамольска-на-Амуры і Казані. Дзеці і педагогі расказвалі пра праграмы па патрыятычным выхаванні, праекты па захаванні гістарычнай памяці, дзяліліся вынікамі даследчыцкіх работ, звязаных з юнымі героямі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі тэлемоста абмяркоўвалі таксама ідэі для далейшага супрацоўніцтва. Напрыклад, матэрыялы, адшуканыя беларускімі і расійскімі школьнікамі пра подзвігі піянераў-герояў з розных куткоў Савецкага Саюза, можна было б аб’яднаць у адным выданні. 

Уладзіміру Караткевічу — 95! Чым уражвае юбілейная выстаўка ў літаратурным музеі?
419

Уладзіміру Караткевічу — 95! Чым уражвае юбілейная выстаўка ў літаратурным музеі?

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстаўка, прысвечаная 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Арганізатары пры стварэнні яе вырашылі зрабіць акцэнт на казачныя, легендарныя матывы творчасці пісьменніка, таму і назва ў яе загадкавая — «Вясна ўвосень». Вобраз маладога парастка, што ўзышоў сярод залацістай лістоты, які размешчаны ў цэнтры экспазіцыі, — гэта і прамая спасылка на шматгранную асобу Караткевіча. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю