Top.Mail.Ru

Навiны

Хіты 80-х, 90-х і сучасных топ-чартаў. Жыхароў Магілёва чакаюць на «Караоке з аркестрам»

Хіты 80-х, 90-х і сучасных топ-чартаў. Жыхароў Магілёва чакаюць на «Караоке з аркестрам»

Інтэрактыўны праект «Караоке з аркестрам» рыхтуе ўстанова культуры «Магілёўскія гарадскія аркестры». 30 верасня магіляўчан запрашаюць стаць удзельнікамі займальнай музычнай праграмы. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.

Форум «Школы міру Магілёўшчыны» прайшоў пад дэвізам «Разам мы — Беларусь»
236

Форум «Школы міру Магілёўшчыны» прайшоў пад дэвізам «Разам мы — Беларусь»

У ім прынялі ўдзел каля 600 навучэнцаў Школ міру з усіх куткоў Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Вечнага агню на Савецкай плошчы і хвіліны маўчання. Потым дзеянні перамясціліся ў сцены Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Удзельнікі змаглі падзяліцца вынікамі сваёй гуманітарнай і патрыятычнай дзейнасці, міратворчымі ініцыятывамі і творчымі планамі, прэзентаваць свае раёны. Праз драматычную тэатралізаваную пастаноўку «Марыйка» паводле аднайменнай паэмы беларускага пісьменніка Алеся Казекі навучэнцы прычыніліся да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тэма пераносіць нас ў 1942 год, калі карнікі спалілі жыўцом болей чым 2000 жыхароў некалькіх вёсак у Кіраўскім раёне. 

На «Анімаёўцы-2026» раскажуць, як аніматарам дапамагае штучны інтэлект

На «Анімаёўцы-2026» раскажуць, як аніматарам дапамагае штучны інтэлект

Мы ўжо паведамлялі, што з 30 верасня па 2 кастрычніка ў Магілёве будзе праходзіць у 29 раз Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка». Арганізатары падзяліліся больш падрабязнай праграмай гэтага свята для дзяцей і дарослых. У афішы шмат цікавых сустрэч, майстар-класаў, кінапраглядаў.
Небяспечныя «ўколы прыгажосці»: у Магілёве спынены незаконны продаж несертыфікаваных філераў праз сацсеткі
170

Небяспечныя «ўколы прыгажосці»: у Магілёве спынены незаконны продаж несертыфікаваных філераў праз сацсеткі

Факты рэалізацыі касметалагічных прэпаратаў, якія не прайшлі рэгістрацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выявілі аператыўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Магілёва.
Аферысты абяцаюць пенсіянерам выплаты ад ФСАН да 1 кастрычніка
284

Аферысты абяцаюць пенсіянерам выплаты ад ФСАН да 1 кастрычніка

За мінулы тыдзень у Магілёўскай вобласці зарэгістравана 35 кіберзлачынстваў. Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, даверлівыя грамадзяне страцілі каля 90 тысяч рублёў.

Факты няўплаты падаходнага падатку выяўлены падатковымі органамі Магілёўскай вобласці
192

Факты няўплаты падаходнага падатку выяўлены падатковымі органамі Магілёўскай вобласці

У ходзе праверак суб’ектаў гаспадарання рэгіёна ўстаноўлены факты схавання выручкі і выплаты неафіцыйных даходаў. Як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МНС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, па выніках праверак парушальнікам прад’яўлены значныя сумы да ўплаты ў бюджэт.

Інтэрактывы, канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы згуртавалі магіляўчан падчас усенароднага свята

Інтэрактывы, канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы згуртавалі магіляўчан падчас усенароднага свята

Адной з цэнтральных падзей Дня народнага адзінства ў Магілёве сталі гарадскія спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні «Хуткасць» на адкрытым скаладроме па вуліцы Індустрыяльнай. Гэты скаладром з’яўляецца адным з самых высокіх у краіне — 17 метраў, вышэй, чым пяціпавярховік. Адна яго вертыкальная «сцяна» разлічана на цяжкасць, другая — на хуткасць. У спрытнасці, смеласці, вынослівасці спаборнічалі 100 юных скалалазаў з Магілёва і Смаленска.

На Магілёўшчыне праваахоўнікі канфіскавалі ў пенсіянераў самаробную зброю, патроны і порах

На Магілёўшчыне праваахоўнікі канфіскавалі ў пенсіянераў самаробную зброю, патроны і порах

Факты незаконнага захоўвання жыхарамі рэгіёна самаробнай агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў выявілі праваахоўнікі. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская, па вылучаных пісталетах і патронах ужо праведзены балістычныя экспертызы.
У Магілёве ў парку атракцыёнаў загінуў 18-гадовы стажор, загадчыцы прад’яўлена абвінавачванне
175

У Магілёве ў парку атракцыёнаў загінуў 18-гадовы стажор, загадчыцы прад’яўлена абвінавачванне

Следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці ўстанавіла абставіны гібелі 18-гадовага кандыдата на працаўладкаванне, смяротна траўмаванага пры выкананні работ на атракцыёне «Сальта» ў парку Магілёва. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю