Навiны
У Беларусі завершана рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду
Затрыманы маньяк самай працяглай і крывавай серыі забойстваў у суверэннай Беларусі
Знойдзены праз амаль 30 гадоў
У Нацыянальным аэрапорце Мінск з'явіцца фірменны магазін. Што там будзе?
Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Уладзімір Чараухін і генеральны дырэктар Калінінградскага бурштынавага камбіната дзяржкарпарацыі «Растэх» Міхаіл Зацэпін падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве 1 кастрычніка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Беларускія плыўцы заваявалі 35 медалёў III Гульняў краін СНД
Беларускія спартсмены завяршылі выступленні на спаборніцтвах па плаванні на III Гульнях краін СНД, якія праходзяць у Азербайджане, паведамляе БелТА.
У рамках інтэграцыйных аб’яднанняў неабходна фарміраваць адзіную інвестыцыйную прастору
Грошы любяць цішыню, прадказальнасць і спакой. Каб можна было стабільна, устойліва прыносіць прыбытак уладальнікам капіталу. А ў якой юрысдыкцыі знаходзіцца зручнае месца для паркоўкі ўкладанняў — не мае прынцыповага значэння. Менавіта таму канферэнцыю інвестыцыйных агенцтваў і карпарацый развіцця краін ЕАЭС так і назвалі: «Інвестыцыі без меж». Мерапрыемства прайшло ў Беларуска-Кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень». Арганізатарамі выступілі беларускае Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і расійская Нацыянальная Асацыяцыя агенцтваў інвестыцый і развіцця пры падтрымцы кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка «Вялікі камень».
«СНД і ЕАЭС як слупы справядлівага светаўладкавання»: эксперты — аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый інтэграцыйных аб’яднанняў
Развіццё падзей у кірунку рэгіянальнай інтэграцыі краін СНД і ЕАЭС азначае ўмацаванне эканамічных і палітычных пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне. Гэтая тэма нязменна знаходзіцца ў фокусе ўвагі кіраўніка нашай дзяржавы. Не з’яўляецца выключэннем і сустрэча Прэзідэнта Беларусі, якая прайшла днямі ў Мінску, з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
Міністр эканомікі: Асноўная мэта сумеснай працы — аб’яднаць прамысловы і тэхналагічны патэнцыялы Беларусі і Расіі
Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар, адкрываючы секцыю «Расійска-беларускі інвестыцыйны кластар: новы механізм кааперацыі» Міжнароднай прамысловай выстаўкі «ІНАПРАМ. БЕЛАРУСЬ», паведамілі ў прэс-службе эканамічнага ведамства.
Як зменіцца кошт пуцёвак у беларускія здраўніцы восенню? Адказаў эксперт
Як зменіцца кошт пуцёвак у беларускія здраўніцы восенню, расказаў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае БелТА.
Беларускія плыўцы заваявалі восем узнагарод у шосты дзень III Гульняў краін СНД
Беларускія плыўцы заваявалі восем узнагарод у перадапошні дзень спаборніцтваў у Азербайджане на III Гульнях краін СНД, паведамляе БелТА.
Міжнародны паралімпійскі камітэт поўнасцю аднавіў у правах Паралімпійскі камітэт Беларусі
На нядаўняй Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК), якая праходзіла ў Сеуле, было зацверджана паўнавартаснае аднаўленне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі. Што стаіць за гэтымі прыгожымі афіцыйнымі фармуліроўкамі? Самае галоўнае — тое, што беларускія спартсмены зноў будуць выступаць з нацыянальным сцягам, у гонар іх перамог будзе гучаць беларускі гімн, больш ніякага нейтральнага статусу. Таксама да Паралімпійскага камітэта Беларусі вяртаецца права голасу на выбарных мерапрыемствах МПК, нашы дэлегаты могуць удзельнічаць у абмеркаванні і прадстаўляць уласныя прапановы на разгляд.