Навiны
Кітайскі «полюс холаду» сустракае турыстаў
У горад Гэньхэ акругі Хулун-Буір, што ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія (Паўночны Кітай), прыязджаюць турысты з усёй Паднябеснай. Людзі з радасцю асвойваюць заснежаныя пейзажы, каб адчуць унікальнае зачараванне кітайскага «полюсу холаду», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі створаць нацыянальныя базы для развіцця новых галін эканомікі
Кітай пачне будаўніцтва нацыянальных дэманстрацыйных баз для развіцця галін, якія нараджаюцца, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі выпусцілі калекцыйныя грошы з нагоды надыходзячага года
Народны банк Кітая пачаў паэтапны выпуск памятных грашовых знакаў, прысвечаных надыходзячаму 2026 году, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайская вёска прываблівае турыстаў кавай з рысавым адварам
У вёсцы Боле Чжэньюань-І-Хані-Лахускага аўтаномнага павета, што ў правінцыі Юньнань, 35-гадовая Чэн Хунсін частуе гасцей незвычайным напоем — кавай з рысавым адварам. Спалучэнне густога рысавага адвару і духмянай кавы стварае салодкі смак, які стаў сапраўднай прынадай для турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Вяскоўцы з кітайскага Гуансі прадаюць плеценыя кошыкі па ўсім свеце
Кошыкі, якія сплецены жыхарамі павета Бабай, што ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне (Паўднёвы Кітай), прадаюцца больш чым у 50 краінах і рэгіёнах свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Маштаб галіны штучнага інтэлекту ў Кітаі перавысіць 1,2 трыльёна юаняў
Чакаецца, што да канца 2025 года аб’ём асноўнай галіны штучнага інтэлекту (ШІ) у Кітаі перавысіць 1,2 трлн юаняў. Аб гэтым паведамілі ў даследчым інстытуце пры Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі набіраюць папулярнасць рабочыя «кампаньёны»
У апошнія гады калекцыйныя цацкі, гідрапонныя расліны, дэкаратыўныя рыбы ў міні-акварыумах, ракі-пустэльнікі і чарапахі становяцца «новымі кампаньёнамі» для многіх работнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Валавы збор збожжа ў Кітаі перавысіў 714 мільёнаў тон
Кітай сёлета зноў сабраў рэкордны ўраджай збожжавых. Валавы збор перавысіў 714 млн тон. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР (ДСУ), перадае «Сіньхуа».
У Чэнду адкрыўся першы ў Кітаі «гіпермаркет увасобленага ШІ»
У раёне Цзіньцзян горада Чэнду, што ў правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай), адкрыўся першы ў краіне гандлёва-выставачны комплекс, поўнасцю прысвечаны тэхналогіям увасобленага штучнага інтэлекту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітай з Японіі вернуцца апошнія панды
Панды-двайняты Сяа Сяа і Лэй Лэй з такійскага заапарка Уэна будуць вернуты ў Кітай у канцы студзеня. Японскія заапаркі ўпершыню за паўстагоддзя застануцца без пандаў, перадае «Сіньхуа».