Навiны
Сабаленка выйграла другі матч на Уімблдонскім турніры
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на Уімблдонскім турніры, паведамляе БелТА.
Як будзе забяспечана бяспека ў сталіцы ў Дзень Незалежнасці
У сталіцы 3 ліпеня адбудзецца мноства раённых мерапрыемстваў — у кожным раёне горада, а ў некаторых і не па адным. Пераважна яны завершацца да пачатку асноўных гарадскіх урачыстасцяў каля стэлы «Мінск — горад-герой». А ў 23:00 неба над сталіцай асвецяць святочныя феерверкі. Пляцоўкі для іх запуску размешчаны ў сямі пунктах: каля «Чыжоўка-Арэны», у парку Паўлава, каля Нацыянальнай бібліятэкі, у парках Уга Чавеса, Перамогі, Янкі Купалы і на набярэжнай вадасховішча «Дразды».
Расказваем, як будуць працаваць у вялікія выхадныя сацыяльныя ўстановы
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальнічных арганізацый аховы здароўя і РНПЦ, арганізацый службы крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэк, арганізацый медтэхнікі і арганізацый асаблівага тыпу 3 ліпеня, у пятніцу, будуць працаваць па графіку работы ў святочны дзень, 4 ліпеня — па графіку работы ў суботні дзень.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі памілаваў 32 асуджаных
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь памілаваны 32 чалавекі, 28 з якіх асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Бясплатныя кансультацыі да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь правядуць адвакаты Беларусі
Бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян правядуць адвакаты ўсіх тэрытарыяльных калегій 2 ліпеня з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.
«Галоўнымі мэтамі работы парламентарыяў былі і застаюцца бяспека, дабрабыт і ўпэўненасць грамадзян Беларусі ў заўтрашнім дні»
Выступленне Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сергяенкі І. П. на закрыцці трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання
Падводзім вынікі XІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Цэнтральнай тэмай мінулага тыдня стаў XІІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які сёлета прымалі Мінск і Мінская вобласць. Гэта ўнікальная пляцоўка, якая дазваляе максімальна спрасціць рух нашых краін насустрач адна адной. Бонусы тут не толькі ад афіцыйных сустрэч, але і ад кулуарных стасункаў. А кантракты традыцыйна заключаліся адразу на палях форуму. У спецыяльным выпуску «МС» падрабязна расказваем аб працы тэматычных секцый і асноўных выніках, якія прынёс нашым краінам сёлетні форум.
Гродзенскі заапарк пераводзіць гадаванцаў на летні рэжым: басейны для драпежнікаў і душ для папугаяў
У разгар анамальнай летняй спякоты супрацоўнікі Гродзенскага заапарка распрацавалі цэлы комплекс мер, каб дапамагчы сваім падапечным камфортна перанесці высокія тэмпературы.
У Мінску салют у гонар Дня Незалежнасці запусцяць з сямі пунктаў у 23.00
У Мінску святочны салют у гонар Дня Незалежнасці прагрыміць у сямі пунктах горада ў 23.00. Пра гэта журналістам пасля аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме паведаміла начальнік упраўлення культуры Кацярына Лучына, паведаміла БелТА.