Навiны
На пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутатамі быў прыняты шэраг законапраектаў
У другім чытанні быў прыняты праект закона «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Дакумент не прадугледжвае радыкальнага перагляду падатковай сістэмы. У ім закладзены асобныя мэтанакіраваныя карэкціроўкі, якія датычацца адміністрыравання, індэксацыі падатковых ставак, змены тэрмінаў выканання абавязацельстваў.
У Савеце Рэспублікі прымалі дэлегацыю Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расійскай Федэрацыі
З губернатарам расійскага рэгіёна Марыяй Касцюк сустрэлася Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Летась у краіне было праведзена каля мільёна даследаванняў па выяўленні злаякасных новаўтварэнняў
Начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іна ВАЗНЯК падкрэслівае: барацьба з анкалагічнымі захворваннямі — наша агульнанацыянальная задача, якая аб’ядноўвае намаганні дзяржавы, медыцынскай, навуковай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і саміх грамадзян.
Сенатар Міхаіл РУСЫ — пра дасягненні і развіццё аграпрамысловага комплексу Беларусі, патэнцыял Саюзнай дзяржавы ў гэтым кірунку і прыцягненне моладзі ў вёску
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму» расказаў пра дасягненні нашай краіны ў гэтай сферы. Сенатар перакананы: у аграпрамысловым комплексе, як і ў любой вытворчасці, не бывае дробязяў, таму што кожная дэталь у канчатковым выніку ўплывае на макраэканоміку і бяспеку дзяржавы.
Як плаціць падаткі з данатаў у TikTok, растлумачылі ў МПЗ
У Міністэрстве па падатках і зборах растлумачылі БелТА нюансы падаткаабкладання даходаў фізічных асоб, атрыманых у выніку правядзення прамых эфіраў у сацсетцы TikTok.
Як палескай глыбінцы ўдаецца зацікавіць турыстаў мясцовымі традыцыямі
Пераапрануцца ў народны касцюм, сесці за сапраўдны ткацкі станок і пачуць унікальную манеру спеваў — па такія ўражанні сёння едуць у аграгарадок Рычоў Жыткавіцкага раёна.
Лясгасы Беларусі пачалі гандаль пелетамі анлайн
Калі ўзнікае права на абавязковую долю ў спадчыне — адказ даў натарыус
Развяліся з мужам пяць гадоў таму. У шлюбе нарадзілася дачка, на дадзены момант ёй 10 гадоў. Былы муж ажаніўся другі раз, дзяцей у гэтым шлюбе не меў. Разам з новай жонкай яны жылі ў доме, які ён атрымаў у спадчыну пасля смерці сваёй маці. Два месяцы таму былы муж памёр пасля працяглай хваробы. Вядома, што перад смерцю ён завяшчаў усю сваю маёмасць жонцы. Ці можа наша з ім дачка прэтэндаваць на долю ў спадчыне?
Святлана, Капыльскі раён
У Беларусі завяршылі закладку плодаагародніннай прадукцыі ў стабфонды
Аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам забяспечана стапрацэнтная закладка плодаагародніннай прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды ў адпаведнасці з устаноўленымі аб’ёмамі дзяржаўнага заказу. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік аддзела спажывецкага рынку ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Наталля Чараповіч, перадае БелТА.
Беларуская прадукцыя карыстаецца попытам у многіх краінах свету — Горлаў
Беларуская прадукцыя карыстаецца попытам у многіх краінах свету і зарэкамендавала сябе як якасная. Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў на палях выстаўкі PRODEXPO-2026, перадае БелТА.