Навiны
Дадон: Беларусь змагла захаваць і развіць з улікам новых трэндаў добрае з савецкай спадчыны
Беларусь змагла захаваць і развіць з улікам новых трэндаў добрую савецкую спадчыну. Аб гэтым малдаўскі палітык і экс-прэзідэнт Ігар Дадон, які цяпер займае пасаду старшыні Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ), заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
Міжнародная федэрацыя студэнцкага спорту зняла ўсе абмежаванні з беларусаў
Выканкам Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) прыняў рашэнне аб неадкладным аднаўленні ўдзелу студэнтаў-спартсменаў з беларускімі пашпартамі на ўсіх спаборніцтвах. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце FISU, паведамляе БелТА.
Стратэгію Беларусі па золатавалютных рэзервах растлумачылі ў Нацбанку
Стратэгію Беларусі па золатавалютных рэзервах растлумачыў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
Надвор’е ў Беларусі 27 мая: аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру, навальніцы і ад + 7 °C
У сераду, 27 мая, у Беларусі дзейнічае папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве: раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Мінчанам нагадалі парадак дзеянняў пры жаданні стварыць кветнік пад вокнамі
Абмеркаванне ў сетцы інфармацыі пра рызыку атрымаць штраф за ўладкаванне клумбы пад вокнамі шматкватэрнага дома пракаментавалі ў МГЖХ, паведаміла агентства «Минск-Новости».
У Сеуле пры праверцы бяспекі павалілася эстакада, ёсць загінулыя
У сталіцы Рэспублікі Карэя Сеуле падчас праверкі бяспекі дэмантаванай эстакады адбылося абвальванне канструкцыі. У выніку загінулі тры чалавекі, яшчэ трое атрымалі раненні, паведаміла БелТА са спасылкай на агенцтва Reuters.
5–6 чэрвеня ў Гродне адбудзецца XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
Адзінства праз разнастайнасць
2 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры адкрыецца беларускі аграпрамысловы тыдзень
Традыцыя здзіўляць
«Белпошта» папярэджвае пра новую схему махлярства
РУП «Белпошта» звяртае ўвагу на новую схему махлярства для падману кліентаў, паведаміла БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.