Навiны
Звольнілі? Звольнілася? Як шматдзетная маці засталася без працы — у праекце «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі»
Маштабная інтэрнэт-рэвізія сацсетак: вядучыя праекта навялі фокус камер на рэзанансныя ролікі і сталі выводзіць на чыстую ваду адкрытыя фейкі ў новым аўтарскім тэлепраекце «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі». Тэлекарэспандэнты Анастасія Бенедзісюк, Дар’я Рачко і Стэфанія Віннічак раскрываюць усю праўду аб тым, што хаваецца за відэа ў сацсетках: гэта крык аб дапамозе ці жаданне стаць «зоркай» інтэрнэту? А для гэтага — выязджаць на месца, правяраць факты і шукаць рашэнне. Прэм’ера тэлепраекта адбылася 18 мая ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Многія лічаць, што егер — пасада выключна мужчынская. А ці так гэта на самай справе?
Змрочны лес, дзе ў кожным кутку можа падсцерагаць нечаканасць, падманлівая цішыня, у якой хаваецца дзікі звер, стрэльба, цяжар якой адцягвае руку, — здаецца, тут няма месца жанчыне. Аднак Наталля Філістовіч парушае ўсе стэрэатыпы пра слабы пол. 26 гадоў таму яна звязала сваё жыццё з лясной гаспадаркай і дагэтуль застаецца вернай свайму выбару. Як праходзяць будні жанчыны-егера, мы даведаліся, адправіўшыся на яе працоўнае месца — у лес.
Аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, які адзначыць свой 150-гадовы юбілей
Ад сельскагаспадарчай школы да сучаснай установы адукацыі — такі шлях станаўлення прайшоў Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, які адзначыць свой 150-гадовы юбілей.
Урад скарэкціраваў крытэрыі атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый
Урад скарэкціраваў крытэрыі атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
26 мая, пасля заканчэння заняткаў у школе, навучэнцы 10-х класаў адбудуць на вучэбна-палявыя зборы
У сацыяльных сетках з гэтай нагоды стаіць гвалт: праз тыдзень з невялікім вучні 10-х класаў адправяцца на вучэбна-палявыя зборы. «Не пушчу», «Не аддам дзіця!», «Непаўналетнія, якія зборы з начлегам?!», «Яны яшчэ і грошы з бацькоў здзіраюць за зборы. Плаціць не буду!..» — гэта адзін бок. На другім — больш узважаныя і спакойныя развагі: «Менавіта так пачынаецца шлях ад юнака да мужчыны», «На бульбу ездзілі, у паходы хадзілі з настаўнікам. Нас жа адпускалі», «А ў кругласутачны лагер матулі сваіх дзяцей, прычым з сямі гадоў, таксама адпраўляюць з рыданнямі — не пушчу, не аддам?» Быць арбітрам у чужой спрэчцы — справа няўдзячная. Тут дапаможа толькі кампетэнтнае слова спецыялістаў, да якіх мы і звярнуліся, каб разам раскласці па палічках усе нюансы.
У Беларусі пачалася трэніроўка воінскіх часцей баявога прымянення ядзернай зброі і забеспячэння
У інтарэсах павышэння гатоўнасці Узброеных Сіл да прымянення сучасных сродкаў паражэння, у тым ліку спецыяльных боепрыпасаў, 18 мая пачалася трэніроўка воінскіх часцей баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння, паведамілі ў Мінабароны.
У Год беларускай жанчыны падтрымка сем’яў з дзецьмі становіцца прыярытэтам
Сёння набірае абароты работа па пашырэнні сеткі груп для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў. Апрабаваная некалькі гадоў таму ініцыятыва стала чакана запатрабаванай сёння — яна адкрывае добрыя магчымасці як для мамы, так і для яе дзіцяці. Жанчына зможа займацца не толькі сям’ёй, але і кар’ерай, а дзіця — мець зносіны з аднагодкамі, атрымліваць новы вопыт узаемадзеяння, а значыць, больш хуткую сацыялізацыю. Бацькі з вопытам ведаюць, што ў дзіцячым калектыве малы хутчэй вучыцца гаварыць, самастойна есці і апранацца. Яшчэ адзін безумоўны плюс — з ранняга ўзросту дзіця акунаецца ў адукацыйнае асяроддзе.
VII пазачарговы з’езд Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» прайшоў у Нацыяльнай бібліятэцы Беларусі
У турбулентны час, калі ісціна стала падмяняцца хлуснёй, а суверэнітэт для многіх стаў недазваляльнай раскошай, Беларусь выбрала іншы шлях. Мы пішам сваю гісторыю, абапіраючыся на веру ў свой народ і вернасць свайму імя. Пацвярджэннем таму служыць прыняцце праграмы РГА «Белая Русь» на 2026-2030 гады, якое адбылося ў суботу, 16 мая, на VII пазачарговым з’ездзе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у Нацыяльнай бібліятэцы Беларусі.
У Беларусі па праграме «Сямейны капітал» адкрыта амаль 154 тыс. дэпазітных рахункаў
У Беларусі на 1 мая для шматдзетных сем’яў адкрыта 153,7 тыс. дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». Аб гэтым паведамляе БелТА.