Навiны
Адбылося пасяджэнне Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел у пасяджэнні Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі, заўважыла, што аб рабоце Маладзёжнага савета ведае не па чутках, паколькі работа з моладдзю — адзін з ключавых напрамкаў у дзейнасці Савета Рэспублікі:
— Маладзёжная палітыка ў Беларусі заўсёды была, ёсць і будзе адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Прэзідэнт удзяляе сур’ёзную ўвагу маладзёжнай палітыцы. І мы рады таму, што 5 гадоў таму быў створаны Маладзёжны савет пры Нацыянальным зборы Рэспублікі Беларусь, таму што для многіх вы паслужылі прыкладам. Сёння маладзёжныя саветы ствараюцца пры міністэрствах і ведамствах, не гаворачы аб тым, што яны функцыянуюць ужо практычна ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Гэта сведчыць аб тым, што рашэнне было абсалютна правільным і ваша дзейнасць заўважная, — сказала Старшыня Савета Рэспублікі.
«Важна, каб людзям усюды жылося камфортна»
Дэпутаты Гродзенскай і Брэсцкай абласцей абмеркавалі пытанні, якія хвалююць выбаршчыкаў на мясцовым узроўні.
Як у Беларусі віншуюць мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці?
Новы корпус 13-й гарадской паліклінікі ўведзены ў строй у Мінску
Новы корпус 13-й гарадской паліклінікі, у якім размясцілася сучаснае траўма-хірургічнае аддзяленне быў урачыста адкрыты напярэдадні Дня Незалежнасці ў горадзе Мінску, паведамляе БелТА.
У краіне напярэданні свята адкрыўся шэраг новых сацыяльных аб’ектаў
Добрай традыцыяй у нашай краіне стала адкрыццё новых сацыяльных аб’ектаў напярэдадні дзяржаўных урачыстасцяў. Гэта сведчыць аб тым, што ва ўнутранай палітыцы Беларусі на першым месцы чалавек. Сёлета ў святочныя дні ліпеня ў суайчыннікаў з’явіліся новыя магчымасці для ўмацавання здароўя, дыягностыкі і лячэння, а таксама для добрага настрою і проста шчаслівых хвілін разам з блізкімі.
Абапіраючыся на запыты ў грамадстве і ўлічваючы прапановы грамадзян
Качанава: Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла
Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.
Паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі заключаны і дзейнічаюць каля 600 пагадненняў аб супрацоўніцтве
Паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі заключаны і дзейнічаюць каля 600 пагадненняў аб супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, перадае БелТА.
У Ніжнім Ноўгарадзе праходзіць XІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Эфектыўнасць гэтага мерапрыемства, якое ўжо стала традыцыйным, з году ў год пацвярджаецца ўмацаваннем гандлёва-эканамічных, навукова-адукацыйных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Форум накіраваны на пашырэнне дзелавых кантактаў і развіццё перспектыўных кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва. Плануецца, што сёлета будзе падпісана больш за сто кантрактаў на суму звыш 700 мільёнаў беларускіх рублёў, больш як 140 дакументаў, якія будуць вызначаць двухбаковае супрацоўніцтва.
Больш за 100 кантрактаў плануюць падпісаць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Больш за 100 кантрактаў плануюць падпісаць на XII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Аб гэтым расказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.