
Аб падтрымцы сем’яў, у якіх адначасова нарадзілася двое і больш дзяцей, расказалі ў Мінпрацы
Як дзяржава падтрымлівае сем’і, у якіх адначасова нарадзілася двое і больш дзяцей, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Мінпрацы падказалі, як можна істона павялічыць сваю пенсію
У Беларусі працуе каля 460 тысяч пенсіянераў. Каля 10 тысяч грамадзян, якія дасягнулі непрацаздольнага ўзросту, выйшлі на рынак працы ў студзені, калі пачаў дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы, што знімае абмежаванні ў памеры пенсій для працоўных пенсіянераў. У тым ліку каля 2,6 тысячы пажылых грамадзян, чый каэфіцыент пры налічэнні пенсіі складаў больш за 1,3, пажадалі працаваць пасля таго, як абмежаванні былі зняты.

Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
Прэзідэнт падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», якім комплексна ўдасканальваецца крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.

Аляксандр Лукашэнка: «Любое прадпрыемства павінна працаваць на Беларусь, на дзяржаву»
«Усе дзяржаўныя. Недзяржаўных людзей тут няма», — заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў. У Палац Незалежнасці былі запрошаны больш за два дзясяткі кіраўнікоў кампаній і прадпрыемстваў, якія працуюць у Беларусі. У адкрытай і прынцыповай размове таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва ўрада, Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, Адміністрацыі Прэзідэнта і іншыя адказныя службовыя асобы.

У Беларусі павялічаны нарматыў дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве і куплі жылля ў гарадах да 20 тыс. жыхароў
Пастанова ўрада № 65 ад 3 лютага не толькі ўстанаўлівае аб’ёмы будаўніцтва і фінансавання жылля, але і прадугледжвае меры для развіцця жыллёвага будаўніцтва ў населеных пунктах да 20 тыс. і забеспячэння жыллём іх чаргавікоў. Пра тое, што менавіта мяняецца для жадаючых пабудаваць або купіць жыллё, расказалі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.

Каму і як дапамагае дзяржава?
Моладзь — галоўны рэсурс дэмаграфічнай бяспекі любой краіны. Ад таго, наколькі хлопцы і дзяўчаты гатовыя да стварэння сям’і, залежыць устойлівае развіццё краіны. Разам з тым маладая сям’я — вельмі ўразлівая катэгорыя, якая ў нашай дзяржаве можа разлічваць на ўсебаковую падтрымку. Якая сям’я ў нашай краіне лічыцца маладой, якія льготы, субсідыі і дапамогі ёй належаць, расказала начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш.

Як улада працуе з пажылымі людзьмі і інвалідамі на Віцебшчыне?
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама падвёў вынікі работы і акрэсліў планы на будучыню.

Сямейны капітал: навацыі ў карыстанні
Магчымасці для датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу ў Беларусі пашырыліся.

Якія ёсць спосабы атрымання пенсіі?
Нагадаем, што не так даўно пачалі дзейнічаць змяненні, пры якіх пенсіянеры, не старэйшыя за 70 гадоў, якія жывуць у гарадах, пачалі атрымліваць свае пенсіі толькі праз банк. Але гэта не значыць, што альтэрнатыўныя спосабы атрымаць свае грошы перасталі існаваць. Заўсёды ёсць магчымасць скарыстацца іншымі каналамі. Аб тым, якія спосабы дзейнічаюць у краіне для атрымання пенсіі, расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.

У Мінску ідзе будаўніцтва новага ФАКа і сучаснай інфекцыйнай бальніцы
Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў выязныя нарады, на якіх азнаёміўся з ходам будаўніцтва новых сацыяльных аб’ектаў. У бліжэйшай будучыні мінчане змогуць адпачыць у новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Янкі Лучыны, а таксама атрымаць якасную медыцынскую дапамогу ў сучаснай інфекцыйнай бальніцы.