Навiны
У БДТУ абмеркавалі неабходнасць мэтавага набору на факультэце прынттэхналогій і медыякамунікацый
Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, а таксама выдавецка-паліграфічнай сферы сустрэліся са студэнтамі-першакурснікамі факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — ён быў і застаецца першым і адзіным у краіне факультэтам, які комплексна рыхтуе кадры для выдавецка-паліграфічнай сферы.
Пярцоў пра БРСМ: арганізацыя павінна стаць цэнтрам прыцягнення для ўсёй моладзі
Грамадская арганізацыя «БРСМ» павінна стаць цэнтрам прыцягнення для ўсёй моладзі. Гэта падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, выступаючы на 46-м з’ездзе арганізацыі.
Развіццё шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва краін СНД абмеркавалі ў Мінску
Развіццё шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва абмеркавалі на пасяджэнні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) у Мінску, перадае БелТА.
Беларускія мытнікі яшчэ да адкрыцця Польшчай граніцы пачнуць афармляць транспарт
Абноўлены канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» паказалі ў Маскве
Канцэрт-рэквіем, які ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі ўбачыла, без перабольшвання, уся Беларусь, паказалі ў Вялікай зале Крамлёўскага палаца. Шэсць тысяч гледачоў ушанавалі памяць кожнага трэцяга беларуса, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, разам з удзельнікамі мастацкай праграмы, якую склалі як вядомыя песні савецкага перыяду, так і сучасныя кампазіцыі, прысвечаныя ваеннай тэме.
Выпускнікі дзявятых і адзінаццатых класаў сёння выбіраюць навучанне на ўзроўні ССА або ПТА
Рэальнасць такая, што цяперашняя моладзь сапраўды вітае хуткі выхад на рынак працы і ранняе дасягненне аўтаноміі ад бацькоў — юнакі і дзяўчаты цэняць фінансавую незалежнасць і хочуць прымаць рашэнні самастойна. Усё часцей падлеткі разумеюць, што навучанне на рабочую спецыяльнасць — гэта надзейная сініца ў руках. А бацькі паступова пазбаўляюцца ад стэрэатыпу, што непаступленне ў ВНУ азначае жыццёвую няўдачу. І каледжы ўжо не ўспрымаюцца як запасны варыянт для школьнікаў, якія не паспяваюць, іх не называюць грэблівым словам «хабза» — наадварот, цяпер яны становяцца ўсвядомленым выбарам тых, хто імкнецца да хуткага прафесійнага старту.
Пяткевіч на канцэрце-рэквіеме «Кожны трэці»: Невыпадкова, што менавіта беларусы — заўзятыя барацьбіты за гістарычную праўду
Невыпадкова менавіта беларусы — заўзятыя барацьбіты за гістарычную праўду. Такое меркаванне журналістам выказала намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч да пачатку правядзення канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў Крамлёўскім палацы ў Маскве, паведамляе БелТА.
У Бабруйску акрэслілі прыярытэты ў рабоце дэпутатаў
У Савеце Рэспублікі адбылася пашыраная нарада па пытанні ўдасканалення прававога рэгулявання пытанняў абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх
У скарбонку ведаў — веды фінансавыя
Міністр адукацыі Андрэй Іванец і першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў абмеркавалі пытанні ўкаранення фінансавай асветы ў сістэму адукацыі.