Навiны
«Фактычна пяройдзем да персаналізаванай медыцыны». Аб распрацоўках беларускіх вучоных расказаў спецыяліст
Летась у краіне было праведзена каля мільёна даследаванняў па выяўленні злаякасных новаўтварэнняў
Начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іна ВАЗНЯК падкрэслівае: барацьба з анкалагічнымі захворваннямі — наша агульнанацыянальная задача, якая аб’ядноўвае намаганні дзяржавы, медыцынскай, навуковай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і саміх грамадзян.
Колькі дзён вучобы можа прапусціць дзіця, якое захварэла, без прадастаўлення медыцынскай даведкі?
Напярэдадні заканчэння чвэрці і пачатку восеньскіх канікул, камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама нагадвае, што ў дашкольных установах, школах і гімназіях Мінска дзейнічае правіла: у перыяд уздыму захворвання віруснымі інфекцыямі ў выпадку хваробы (калі назіраюцца прыкметы вострых рэспіраторных вірусных інфекцый) дзіця можа адсутнічаць на занятках да 5 навучальных дзён без прадастаўлення медыцынскай даведкі з паліклінікі.
Што стаіць за лічбамі зваротаў да ўрачоў у Мінскай вобласці
Прастуда адпускае за тыдзень. А вось ціск, ныючыя калені і літары, якія расплываюцца пры чытанні газеты, застаюцца з намі на гады. У Мінскай вобласці 66 % ад усіх зарэгістраваных захворванняў займаюць, як ні дзіўна, не інфекцыі. Сэрца і сасуды, анкалагічныя хваробы, хранічныя хваробы органаў дыхання, цукровы дыябет... На іх узнікненне ўплывае і спадчыннасць, і ўзрост, і асяроддзе, і тое, як чалавек жыве кожны дзень. За складаным тэрмінам «неінфекцыйныя захворванні» хаваецца простая сутнасць: імі нельга заразіцца ў аўтобусе ад выпадковага спадарожніка. Больш падрабязна пра гэта расказала ўрач-эпідэміёлаг, загадчык аддзялення сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу і ацэнкі рызыкі аддзела грамадскага здароўя Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Дар’я ПАЛІКАРПАВА.
У Кітаі ўрачы правялі аперацыю на пухліне дзіцяці ва ўлонні маці
Група ўрачоў з Шэньчжэня і Ганконга паспяхова правяла ўнікальную аперацыю па выдаленні хуткарослай пухліны грудной клеткі ў дзіцяці, якое яшчэ знаходзілася ва ўлонні маці.
Шчотка, ірыгатар, таблетка. Што лепш за ўсё выкарыстоўваць для чысткі зубных пратэзаў
Зубныя пратэзы патрабуюць асаблівага падыходу да гігіены. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказала ўрач-стаматолаг Наталля Шакавец, перадае БелТА.
Філіял кафедры педыятрыі адкрылі на базе Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцы
Чаму ў сітуацыі з інсультам час адыгрывае вырашальную ролю і чаму гэтая небяспечная хвароба «маладзее»
У Вялікабрытаніі былі адменены больш за 1 тыс. аперацый з-за анамальнай спякоты
Больш за 1 тыс. аперацый у бальніцах Вялікабрытаніі былі адменены падчас рэкорднай летняй спякоты. Аб гэтым паведамляе БелТА.
З пачатку года кляшчы пакусалі больш за 1,5 тыс. жыхароў Мінскай вобласці, у ліпені — 433
У ліпені ў арганізацыі аховы здароўя Мінскай вобласці з прычыны прысмоктвання кляшчоў звярнуліся 433 чалавекі, у тым ліку 142 дзіцяці (32,8%). Такія звесткі прывялі ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.