Навiны
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-верасні павялічылася на 4,6%
У Беларусі ў студзені — верасні 2026 года ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх), гаспадарках насельніцтва) вытворчасць сельгаспрадукцыі ў бягучых цэнах склала 31,4 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем — вераснем 2025-га ў супастаўных цэнах на 4,6%. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Аб’ём аперацый у кітайскім сектары экспрэс-дастаўкі перавысіў 150 мільярдаў пасылак
Аб’ём аперацый у сектары экспрэс-дастаўкі Кітая з пачатку гэтага года перавысіў 150 мільярдаў пасылак. Гэты рубеж быў дасягнуты на 12 сутак раней, чым летась. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным паштовым упраўленні КНР, перадае «Сіньхуа».
Гепатолаг: Нельга «ачысціць» печань, з’еўшы шмат карыснага прадукту за адзін дзень
Названыя прадукты, якія здольныя абараніць печань лепш за БАДы
Захаваць прыроду для нашчадкаў. Пытанні экалагічнай культуры абазначыў Брылевіч
Пытанні экалагічнай культуры беларусаў абазначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігар Брылевіч у час сустрэчы з працоўным калектывам філіяла «Негарэльскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», перадае БелТА.
Для стабільнага развіцця беларускай галіны неабходна паглыбляць перапрацоўку і прадаваць не толькі прадукт, але і малекулу
Многія рынкі з прычыны пэўных фактараў няўстойлівасці сусветнай эканомікі апынуліся ў разнастайных парадаксальных сітуацыях. Прадукты харчавання таксама не абышоў гэты лёс. З аднаго боку, попыт на прадукты харчавання расце, а кліматычная трансфармацыя і няўстойлівасць павялічвае рызыкі сельскай гаспадаркі. З другога, пасля ковіду і на фоне фрагментацыі сусветнай эканомікі многія краіны з пачатку дзесяцігоддзя энергічна інвеставалі ў сваю харчовую бяспеку і працягваюць укладвацца ў гэты кірунак. Такая актыўнасць кардынальна змяняе канфігурацыю сусветнага рынку харчавання. Перспектывы беларускай малочнай галіны ацанілі эксперты ў артыкуле, апублікаваным у «Эканамічным бюлетэні» Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі.
Беларускія малочныя прадукты экспартуюцца ў 55 краін
Беларускія малочныя прадукты ў 2025 годзе экспартаваліся ў 55 краін. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі «Беларуская малочная прадукцыя: тэхналагічнасць, карысць і патэнцыял для сучаснага рацыёну» намеснік начальніка ўпраўлення мясной і малочнай прамысловасці галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Гушча, перадае БелТА.
На Лідскім малочна-кансервавым камбінаце расказалі аб важных інвестпраектах
Аб важных інвестпраектах, якія рэалізуюцца ў ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», расказалі ў акцыянерным таварыстве, перадае БелТА.
Як пазбегнуць наяўнасці пратэрмінаваных прадуктаў на прылаўках нашых крам?
Пытанне на засыпку! У Магілёве пасля нядаўніх праверак МАРГ шэраг крам вымушаны былі зрабіць часовы перапынак у рабоце, каб прыбраць з прылаўкаў пратэрмінаваныя прадукты.
Прадукты, створаныя пры актыўным удзеле вучоных
Аб тым, як навука дапамагае забяспечыць харчаваннем розныя групы насельніцтва з улікам персанальных запытаў, як у цэлым уплывае на сучаснае харчаванне, карэспандэнту «Звязды» расказалі ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці.