Навiны
У розных бібліятэках краіны арганізаваны кніжныя выстаўкі, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца
У знак ушанавання памяці народнага пісьменніка Беларусі, ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца (1930 — 2026), які нядаўна пайшоў з жыцця, у розных абласных, гарадскіх, раённых бібліятэках краіны арганізаваны кніжныя выстаўкі.
«Рэдкія кнігі, часопісы і фатаграфіі». У НББ адкрылася выстава да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў
Багдановіча па-новаму адкрываюць у Арменіі
Вялікай падборкай новых перакладаў вершаў класіка беларускай літаратуры адзначаюць юбілейны багдановічаўскі год у Ерэване.
Запавет Народнага пісьменніка
Гісторыя грамадскага жыцця захоўвае прыклады, калі той ці іншай асобе даводзіцца браць на сябе адказнасць за пэўную падзею, пэўнае рашэнне. І рабіць гэта даводзіцца ў той няпросты час, калі асноўная маса ўдзельнікаў працэсу застаюцца сузіральнікамі тых складаных з’яў. Ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, Народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Мінска Мікалай Іванавіч Чаргінец пайшоў з жыцця, пакінуў звыклую для яго прастору дзеянняў, рашэнняў, застаўшыся ў памяці, свядомасці грамадства чалавекам паслядоўным і рашучым. Гэту характарыстыку даволі цяжка ці зусім немагчыма каму-небудзь аспрэчыць.
Памёр народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец
Сёння, на 89-м годзе жыцця, пайшоў з жыцця народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец, паведамілі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, піша БелТА.
У «Светачы» прэзентавалі кнігу пра Кітай
У Доме кнігі «Светач» прайшла прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча «Пад адным небам». Вядомы ў краіне пісьменнік і журналіст расказвае на старонках выдання пра свае ўражанні ад паездак у Паднябесную, ад сустрэч з дзеячамі кітайскай культуры і мастацтва».
У Беларусі ўзнагароджана татарская пісьменніца
Беларуска-татарскія літаратурныя сувязі маюць даўнюю гісторыю. І ў ХХІ стагоддзі сапраўдны імпульс іх развіццю надавалі, надаюць такія пісьменнікі, дзеячы асветы і культуры, як светлай памяці народны паэт Татарстана Роберт Мінулін, нашы сучаснікі — народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і вядомы музейшчык, кіраўнік Купалаўскага музея ў Пячышчах пад Казанню Рыма Абызава.
У Марый Эл выйдзе «Анталогія беларускай паэзіі»
Падрыхтавана да друку і ўбачыць свет «Анталогія беларускай паэзіі» на марыйскай мове.
Дарогу ў Беларусь пракладваюць пісьменнікі Чукоткі
Паэт, празаік, публіцыст і перакладчык Андрэй Наскоў, які пастаянна жыве і працуе ў Расіі, на Чукотцы, некаторы час гасцяваў у Беларусі.
Беларускага драматурга згадалі ў В’етнаме
У далёкай азіяцкай краіне прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Нагодай сталі 160-годдзе п’есы «Пінская шляхта» і 180-годдзе камедыі «Ідылія». Сустрэча, дзе былі паказаны і ўрыўкі з гэтых неўміручых спектакляў, прайшла ў Выдавецкім доме Саюза пісьменнікаў В’етнама.