У Партызанскім раёне Мінска адкрылася зала бокса.
Новая спартыўная зала адкрылася ў будынку прафесійна-тэхнічнага каледжа на вуліцы Ваўпшасава. У ім будуць займацца баксёры-пачаткоўцы, а таксама тыя, хто трэніруецца ўжо некалькі гадоў. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця залы прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, адміністрацыі Партызанскага раёна, Беларускай федэрацыі бокса, рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, тытулаваныя спартсмены і трэнеры.
Як адзначыў галоўны трэнер зборнай Беларусі па боксе Канстанцін Сакалоў, у зале ёсць усё для паўнавартасных трэніровак. Настаўнік пажадаў юным спартсменам поспехаў у вучобе і спорце і ўручыў некалькі пакетаў, даверху забітых пальчаткамі. Ён таксама паабяцаў, што Беларуская федэрацыя бокса прывязе пры неабходнасці яшчэ экіпіроўку.
Аляксандр Шаблюк, фота аўтара.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?