Вы тут

Унё­сак для Аль­бы


 

Чым за­пом­ніў­ся Ня­свіж ва­лан­цё­рам?

Удзель­ні­кі між­на­род­на­га эка­ла­гіч­на­га ва­лан­цёр­ска­га ла­ге­ра «Спад­чы­на Ра­дзі­ві­лаў-2014» па­дзя­лі­лі­ся з «Чыр­вон­кай» сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад пра­ек­та, які быў рэа­лі­за­ва­ны рэс­пуб­лі­кан­скім гра­мад­скім аб'­яд­нан­нем «Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя клу­баў ЮНЕС­КА» пры не­па­срэд­ным удзе­ле Му­зея-за­па­вед­ні­ка «Ня­свіж». Уся­го ў ла­ге­ры пры­ня­лі ўдзел 16 ва­лан­цё­раў з Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны, Ра­сіі, Уз­бе­кі­ста­на, Ар­ме­ніі, Сер­біі і Кі­тая.

Па­між еў­ра­пей­скас­цю і са­ма­быт­нас­цю

14-20

Ды­рэк­тар та­ва­рыст­ва ахо­вы жы­вёл у Таш­кен­це і экс­перт эка­ла­гіч­на­га ру­ху Ма­дзі­на СА­ІД­КА­РЫ­МА­ВА Бе­ла­рус­сю за­ці­ка­ві­ла­ся даў­но. «Ад­ной­чы я бы­ла ў азер­бай­джан­скім ва­лан­цёр­скім ла­ге­ры, дзе ўба­чы­ла прэ­зен­та­цыю ва­шай кра­і­ны, — рас­па­вя­дае дзяў­чы­на. — Та­ды і «за­га­рэ­ла­ся» дум­кай пры­ехаць сю­ды, па­ча­ла шу­каць ва­лан­цёр­скія пра­ек­ты». У вы­ні­ку Ма­дзі­на пра­вя­ла ў Бе­ла­ру­сі паў­та­ра ме­ся­ца, і за гэ­ты час на­ве­да­ла «кі­тай­скі» і «фран­цуз­скі» лінг­віс­тыч­ныя ла­ге­ры, паў­дзель­ні­ча­ла ў пра­ек­це «Пі­ліг­рым» — па­езд­цы па свя­тых мяс­ці­нах Бе­ла­ру­сі, па­спе­ла «па­ва­лан­цё­рыць» у Цэнт­ры эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў, на­ве­да­ла Мінск, Ха­тынь, Ві­цебск, Го­мель, По­лацк. Апош­няй жа кроп­кай яе марш­ру­ту па Бе­ла­ру­сі стаў Ня­свіж.

«Ла­гер быў бліз­ка­га для мя­не эка­ла­гіч­на­га на­кі­рун­ку, — ка­жа Ма­дзі­на. — У асноў­ным мы ачы­шча­лі ад смец­ця тэ­ры­то­рыю пар­ку Аль­ба, а так­са­ма да­вед­ва­лі­ся шмат ці­ка­ва­га пра рас­лі­ны і дрэ­вы, якія там вы­са­джва­лі. Лес­ні­кі, з які­мі мы пра­ца­ва­лі, бы­лі вель­мі ад­кры­ты­мі і пры­яз­ны­мі да нас. А ў воль­ны час ха­дзі­лі на эк­скур­сіі па Ня­сві­жы».

Што­дня адзін з удзель­ні­каў ла­ге­ра ар­га­ні­зоў­ваў дзень куль­ту­ры сва­ёй кра­і­ны. На­прык­лад, у дзень Уз­бе­кі­ста­на ва­лан­цё­ры пра­чы­на­лі­ся пад уз­бек­скую му­зы­ку, ву­чы­лі прос­тыя сло­вы «пры­ві­тан­не», «дзя­куй», а яшчэ Ма­дзі­на час­та­ва­ла сва­іх но­вых сяб­роў су­ша­най ды­няй. «Мне вель­мі спа­да­ба­лі­ся прэ­зен­та­цыі Сер­біі і Ар­ме­ніі. Ця­пер ха­чу тра­піць у гэ­тыя кра­і­ны, — з за­хап­лен­нем пры­зна­ец­ца Ма­дзі­на. — А што да Бе­ла­ру­сі, то гэ­та за­ла­тая ся­рэ­дзі­на па­між еў­ра­пей­скас­цю і са­ма­быт­нас­цю. За­раз рэ­кла­мую ва­шу кра­і­ну ўсім сяб­рам і зна­ё­мым — ба­га­тая куль­ту­ра і гіс­то­рыя, чыс­тае па­вет­ра, ля­сы і азё­ры — мне б ха­це­ла­ся пры­ехаць сю­ды яшчэ і не раз».

Пры­ві­тан­не з Сер­біі і Ра­дзі­ві­лы «па-кі­тай­ску»

Сту­дэнт­ка пер­ша­га кур­са фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та ўні­вер­сі­тэ­та Бялг­ра­да Іва­на ГЕ­ОР­ГІ­ЕЎ­СКІ да­ве­да­ла­ся пра ла­гер «Спад­чы­на Ра­дзі­ві­лаў» праз Фэй­сбук і вы­ра­шы­ла ад­пра­віц­ца ў Бе­ла­русь. «Я вель­мі ак­тыў­на ванд­рую, ста­ра­юся не ўпус­каць ва­лан­цёр­скія маг­чы­мас­ці, — ад­зна­чае Іва­на. — Да гэ­та­га шмат чы­та­ла пра ва­шу кра­і­ну, на­ма­ля­ва­ла ў га­ла­ве «свой» воб­раз — і ўсе мае ча­кан­ні спраў­дзі­лі­ся, уба­чы­ла ўсё ў «на­ту­раль­ную ве­лі­чы­ню».

Дзяў­чы­на ка­жа, што най­больш ёй спа­да­ба­лі­ся лю­дзі, з які­мі да­вя­ло­ся па­пра­ца­ваць: «Уве­ча­ры мы са­дзі­лі­ся ў ко­ла, час­та­ва­лі­ся на­цы­я­наль­ны­мі стра­ва­мі, і пас­ля ўсе за­да­ва­лі мне пы­тан­ні. Я па­час­та­ва­ла сяб­роў стра­вай з ва­ра­ных ягад, па­доб­най на джэм, і ра­кі­яй — на­цы­я­наль­ным серб­скім на­по­ем. Яшчэ мя­не здзі­ві­ла, што ва­лан­цё­ры доб­ра ве­да­юць пра Ні­ко­лу Тэс­лу і яго ад­крыц­ці. Шмат рас­пыт­ва­лі пра Ко­са­ва і вай­ну ў Сер­біі».

Чэн ЮАН­ДЗІ з Кі­тая ву­чыц­ца ў Бе­ла­ру­сі на пад­рых­тоў­чым фа­куль­тэ­це гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ. «Ка­лі я па­чы­наў вы­ву­чаць гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі, то да­ве­даў­ся пра зна­ка­мі­ты Ня­свіж­скі за­мак, уне­се­ны ў спіс Су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА, — за­ўва­жае хло­пец. — Та­му я даў­но ха­цеў па­ехаць сю­ды на эк­скур­сію. Дзя­ку­ю­чы ла­ге­ру я атры­маў та­кі шанц і за 10 дзён да­ве­даў­ся шмат ці­ка­ва­га пра Ня­свіж­скі за­мак і най­ба­га­цей­шы род Ра­дзі­ві­лаў».

Ад­ным з кры­тэ­ры­яў ад­бо­ру ва­лан­цё­раў у ла­гер бы­ло ва­ло­дан­не рус­кай мо­вай, на якой ка­му­ні­ка­ва­лі па­між са­бой удзель­ні­кі ла­ге­ра. «Я па­куль што не вель­мі доб­ра раз­маў­ляю па-рус­ку, — ад­зна­чае Чэн. — Та­му і не змог пра­вес­ці дзень Кі­тая: рас­па­вес­ці пра на­шу гіс­то­рыю і куль­ту­ру мне па­куль што скла­да­на. За­тое я да­па­мог пе­ра­клас­ці на кі­тай­скую мо­ву бук­лет пра Ня­свіж­скі за­мак. Спа­дзя­ю­ся, што ў на­ступ­ным го­дзе так­са­ма вазь­му ўдзел у ра­бо­це ла­ге­ра і зма­гу «прэ­зен­та­ваць» сяб­рам Кі­тай. Я ўдзель­ні­чаў пер­шы раз у па­доб­ным пра­ек­це, та­му во­пы­ту ў мя­не ма­ла. За­тое да­ве­даў­ся шмат ці­ка­ва­га. Асаб­лі­ва пра лад жыц­ця Ра­дзі­ві­лаў».

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Ан­ге­лі­на ЖАДЗЬ­КО, пра­грам­ны ды­рэк­тар ла­ге­ра:

— Зда­ва­ла­ся б, што мож­на па­спець за та­кі ка­рот­кі тэр­мін? Аказ­ва­ец­ца, ня­ма­ла: мы ўнес­лі свой уклад у ад­наў­лен­не пар­ку Аль­ба, за­кла­лі алею ва­лан­цё­раў у дэнд­ра­ры­у­ме, але га­лоў­нае — па­зна­ё­мі­лі­ся і па­сяб­ра­ва­лі. Ці­хія са­жал­кі, ве­ка­выя ду­бы… І ха­ця ле­са­парк яшчэ зна­хо­дзіц­ца ў паў­за­пу­шча­ным ста­не, я ўпэў­не­на, што на­пе­ра­дзе ў яго — леп­шыя дні. Усе тай­ны і за­гад­кі Аль­бы яшчэ да­вя­дзец­ца рас­крыць ву­чо­ным і ар­хе­о­ла­гам. Пры­ем­на ўсве­дам­ляць, што ва ўсім гэ­тым ёсць і част­ка тва­ёй пра­цы, твой аса­біс­ты ўклад у ад­ра­джэн­не гіс­та­рыч­ных і пры­род­ных пом­ні­каў».

 Да­вед­ка

Парк Аль­ба зна­хо­дзіц­ца на паўд­нё­вай ус­кра­і­не Ня­сві­жа. Два ста­год­дзі та­му ён вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся Ра­дзі­ві­ла­мі ў якас­ці лет­няй рэ­зі­дэн­цыі: тут зна­хо­дзі­лі­ся эр­мі­таж, па­лац, звя­ры­нец і на­ват шпа­лер­ная ма­ну­фак­ту­ра. У Аль­бе Ра­дзі­ві­лы ла­дзі­лі пры­ёмы для гас­цей. У на­шы дні ад бы­лой ве­лі­чы амаль ні­чо­га не за­ста­ло­ся: лес на­паў­за­пу­шча­ны, а на мес­цы доб­ра пра­ду­ма­най вод­най сіс­тэ­мы за­ха­ва­лі­ся толь­кі рэшт­кі ка­на­лаў, якія па­спе­лі аб­мя­лець.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.