Вы тут

Абарона ўнутранага рынку


На заключным пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты разгледзелі чатыры праекты законаў.


Па словах члена Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Наталлі Гуйвік, змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжваюць увядзенне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў тэхрэгламентаў Мытнага саюза (МС) і ЕАЭС. Новыя нормы накіраваны на абарону айчыннага рынку ад паставак няякаснай прадукцыі.

Пры падрыхтоўцы да другога чытання праект закона быў істотна дапрацаваны. Па прапанове Савета Міністраў унесены змены па зніжэнні памеру штрафаў за парушэнне патрабаванняў тэхрэгламентаў МС і ЕАЭС. Такія змены таксама забяспечаць суб'ектам гаспадарання Беларусі ўмовы прыцягнення да адказнасці суразмерныя з аналагічнымі ў Расіі і Казахстане.

Акрамя гэтага, паводле слоў дэпутата, у праекце закона аб'яднана яшчэ восем законапраектаў, якія былі перададзены ў Камісію па заканадаўстве з іншых камісій. Напрыклад, у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уводзяцца артыкулы, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць за незаконны пошук і абарачэнне археалагічных артэфактаў.

Таксама ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уводзіцца артыкул, які ўстанаўлівае адказнасць за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, каментуючы законапраект «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», адзначыў, што з'явіўся новы артыкул, які датычыць цэлага комплексу мерапрыемстваў, звязаных з навучаннем і прасоўваннем моладзі на кіруючыя пасады. Акрамя таго, пашыраны функцыі Міністэрства адукацыі, якія робяць яго галоўным дзяржаўным органам па каардынацыі маладзёжнай палітыкі.

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.