Вы тут

Эколагі заклікаюць вытворцаў адмовіцца ад свінцу ў фарбах


Эмалевыя лакафарбавыя вырабы з гэтым небяспечным кампанентам усё яшчэ сустракаюцца ў многіх краінах, у тым ліку ў нашай, а гэта і сур'ёзныя захворванні правакуе, і наваколле забруджвае. Цэнтр экалагічных рашэнняў накіраваў адкрытыя пісьмы беларускім вытворцам фарбаў, імпарцёрам і буйным гандлёвым сеткам.


— Мы просім вытворцаў, якія працягваюць выкарыстоўваць свінец у фарбах, адмовіцца ад гэтага, — кажа дырэктар цэнтра Яўген ЛАБАНАЎ. — Настойваем на ўзмацненні кантролю над сыравінай на наяўнасць свінцу. Акрамя таго, рэкамендуем вытворцам, якія перайшлі ўжо на больш дружалюбныя і бясшкодныя практыкі, дзяліцца сваім вопытам з калегамі і інфармаваць аб гэтым спажыўцоў з дапамогай спецыяльнай маркіроўкі. А імпарцёраў і гандлёвыя сеткі просім аддаваць перавагу фарбам без свінцу.

Цэлы шэраг эмалевых фарбаў, даступных на беларускім рынку, змяшчае свінец у рознай канцэнтрацыі, а санітарныя нормы дапускаюць у нас наяўнасць свінцу ў фарбах, і дапушчальныя значэнні намнога вышэй, чым у ЕС і ЗША. Між тым пра таксічнасць свінцу вядома даўно. Бяспечнага ўзроўню ўздзеяння рэчыва не існуе. Асабліва таксічны свінец для нервовай сістэмы дзяцей, ён можа выклікаць цяжкія і незваротныя наступствы.

Цэнтр экалагічных рашэнняў працягвае грамадскую кампанію з прыцягненнем вытворцаў, імпарцёраў, гандлёвых сетак і спажыўцоў для дасягнення поўнай забароны выкарыстання свінцу ў фарбах, прызначаных для памяшканняў. Вытворцы, дарэчы, спасылаюцца пакуль на падаражанне магчымага новага прадукту, аднак у сапраўднасці гэта не зусім так. Тым часам выбірайце водарастваральныя фарбы, а таксама памятайце, што да ліку асабліва небяспечных адносяць чырвоную, жоўтую, аранжавую і белую фарбы.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Фарбы — без свінцу!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.