24 Кастрычнік, аўторак

Вы тут

Вядомыя беларусы з дзецьмі зняліся ў відэакліпе з зарадкай для вачэй


Гэта стала магчымым дзякуючы праекту Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі velcom "Я бачу!". Ролік прадстаўляе комплекс з 8 практыкаванняў, а іх выкананне ператворана ў вясёлы працэс, паведамляе каардынатар праектаў БДФ Юлія КАПЦЭВІЧ.


Такім чынам бацькам нагадваюць аб неабходнасці штодзённага клопату аб зроку. Зоркамі роліка сталі тэле- і радыявядучыя Яўген Перлін, Марына Грыцук, Наталля Радзіна, Таццяна Сулімава, блогеры і лідары меркаванняў Арына Лісецкая і Багдан Каравец з жонкай Аленай, тэатральны акцёр Раман Падаляка, трэнер баскетбольнага клуба "Цмокі" Аляксандр Куль з сям’ёй, мастак і ілюстратар Надзея Бука, камерцыйны дырэктар Telegraf.by Ілля Іваноў, кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра "i" Ірына Кісялёва. Большасць з іх — бацькі, а многія і шматдзетныя, а таму ім неабыякава, як дапамагчы дзецям зняць напружанне і стомленасць з вачэй. Да здымкаў далучыліся выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу Рудніцкіх, урач-афтальмолаг Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Елізавета Рыбакова.

— Восем вельмі простых практыкаванняў досыць эфектыўныя, — справіцца з імі можа нават малое дзіця, і для гэтага не патрэбны трэніроўкі і спецпадрыхтоўка, што і даказалі ўдзельнікі здымак, —заўважае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў СМІРНОЎ. — Абсалютна кожны можа знайсці пяць хвілін у дзень на іх выкананне. І, магчыма, тады падчас будучых абследаванняў школьнікаў у межах праекта "Я бачу!" дзеці парадуюць нас здаровым зрокам.       

Да канца года мабільныя брыгады ўрачоў-афтальмолагаў, аснашчаныя неабходным абсталяваннем, правядуць агляд 14 тысяч дзяцей з 14 раёнаў Гомельскай вобласці. "Я бачу!" — маштабны сацыяльны праект па дыягностыцы і аказанні афтальмалагічнай дапамогі дзецям з сельскай мясцовасці ў розных абласцях. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Размытыя крытэрыі «сацыяльнай небяспекі»

Размытыя крытэрыі «сацыяльнай небяспекі»

Калі дзіця прыходзіць у школу непадрыхтаванае, гэта неабавязкова азначае, што дома ў яго няма ўмоў рабіць урокі.

Грамадства

У Акцябрскай адсвяткуюць два юбілеі

У Акцябрскай адсвяткуюць два юбілеі

Не толькі юбілей рэвалюцыі.

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.