Вы тут

У войска прызваны 50 жанчын


Ва Узброеных Сілах адбываецца маштабная комплексная праверка баяздольнасці. На гэтым тыдні падраздзяленні Ваенна-паветраных сіл і войскаў процівапаветранай абароны здзейснілі маршы ў прызначаныя раёны і заступілі на баявое дзяжурства. Авіяцыі пастаўлены задачы размеркаваць частку сіл і сродкаў. А радыёлакацыйнае поле ўзмоцнена дзеяннямі рухомых малавышынных радыёлакацыйных груп.

Нагадаем, што павесткі на зборы атрымалі каля дзвюх тысяч ваеннаабавязаных. Але ў гэтым ліку не толькі мужчыны.

— Адметнасцю гэтай праверкі стала тое, што на зборы прызвана каля 50 ваеннаабавязаных жанчын, якія маюць адпаведныя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці, — паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе Міністэрства абароны. — Раней іх прызывалі або ў значна меншай колькасці, або не прызывалі зусім. Павесткі атрымалі пераважна жанчыны, якія працуюць у медыцынскай сферы.

З асабовым складам, які быў прызваны з запасу, праводзяцца заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі. Акрамя таго, іх чакае комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы месцаў правядзення баявога зладжвання і вучэбна-матэрыяльнай базы для заняткаў.

А ўчора словы на вернасць Айчыне вымавілі ваеннаабавязаныя, якія дагэтуль не прымалі прысягу.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.